З брэндам – сноўская прадукцыя

Filed under: Гандаль,Нумары |

2211a

Пераднавагоднім падарункам для стаўбчан і жыхароў раёна стала адкрыццё новага фірменнага магазіна Агракамбіната «Сноў» у будынку былога фірменнага магазіна філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната.

Магазін абсталяваны ўсім неабходным сучасным гандлёвым абсталяваннем для продажу мясной і малочнай прадукцыі камбіната і іншай спадарожнай, якая прапаноўваецца пакупнікам.

На ўрачыстае адкрыццё магазіна прыехаў кіраўнік агракамбіната «Сноў», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман. Ён звярнуўся да стаўбчан, якія прыйшлі на прэзентацыю новага магазіна, адказаў на іх пытанні і гасцінна запрасіў рабіць пакупкі.

У сваім прывітальным слове Мікалай Радаман адзначыў:

–             Гэта 11-ы наш фірменны магазін: у нас іх два ў Снове, чатыры ў Нясвіжы, два ў Салігорску, сетка магазінаў у Мінску і 28 гандлёвых месцаў на сталічным рынку «Камароўка». Наша прадпрыемства з’яўляецца лідарам у вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі ў краіне. Яно працуе па сістэме палі – кармы – вытворчасць мясной і малочнай прадукцыі і яе перапрацоўка па самых сучасных тэхналогіях, а таксама шырокае развіццё фірменнага гандлю. Сёння ў нас святочны дзень – мы адкрываем новы магазін у Стоўбцах. Наша здадача – забяспечыць жыхароў вашага горада якаснай свежай прадукцыяй. Усё, што мы вырабляем у нашай гаспадарцы, будзе прадстаўлена ў гэтым магазіне. Гэта брэндавая мясная і малочная прадукцыя. Яна карыстаецца вялікім попытам. У такія вялікія гандлёвыя сеткі як «Прастор», «Карона, «Рублёўскі» мы даём прадукцыю ў палове таго аб’ёму, які заказваецца. Маючы якасны прадукт, мы маем і шырокі рынак збыту. Паколькі ў гэтым новым магазіне, які сёння адкрываецца, абмежаваныя гандлёвыя плошчы, мы прынялі рашэнне два разы на дзень пастаўляць сюды свежую прадукцыю з нашых цэхаў. Свае пажаданні вы можаце пакінуць у кнізе прапаноў, мы іх будзем улічваць і ісці насустрач пакупніку.                                                                                                                                                                  

Узначаліла магазін Святлана Янушкевіч, а абслугоўваць пакупнікоў будуць вопытныя работнікі прылаўка – Ірына Маслоўская, Святлана Лосева, Людміла Уласік. Магазін працуе з 9 да 21 гадзіны, у нядзелю – з 8 да 16 гадзін. Гэта стварае зручнасці ўсім.

У прэзентацыі крамы прыняла ўдзел дырэктар філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната Ала Кажухоўская. Яна выказала задаволенасць, што фірменны магазін прэстыжнага прадпрыемства адкрыты на вытворчых плошчах іх філіяла. Гэта стварае вялікія зручнасці для працаўнікоў, якія на месцы могуць купіць якасныя прадукты харчавання і сэканоміць свой час.

На здымкАХ: Мікалай Радаман з загадчыцай магазіна Святланай Янушкевіч (справа на верхнім здымку) і дырэктарам філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната Алай Кажухоўскай; прадаўцы Ірына Маслоўская, Святлана Лосева і Людміла Уласік (злева направа) гатовы абслужыць пакупнікоў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>