Аплата і без дагавору

«Атрымала паведамленне і была ў шоку. Аказваецца, у мяне запазычанасць па аплаце камунальных паслуг, а менавіта за вываз цвёрдых бытавых адходаў. Дагавору на гэтую паслугу я не заключала. Чаму мяне зрабілі спажыўцом і даўжніком завочна?»

А. Светагор, г. Стоўбцы

Для тлумачэння мы звярнуліся да дырэктара Стаўбцоўскага АКС Дзмітрыя Мурына.

– Згодна з Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» вываз цвёрдых бытавых адходаў – гэта асноўная паслуга, якая аказваецца грамадзянам незалежна ад іх жадання і згоды, – адзначыў Дзмітрый Мурын. – Больш таго, абавязак плаціць за вываз і абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі ўзнікае ва ўласніка жылога або нежылога памяшкання з дня афармлення права ўласнасці на нерухомасць. Гэтая норма замацавана ў пункце 4 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, якое зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 12.06.2014 № 571.  

А цяпер давайце паразважаем. З прыведзеных вышэй дакументаў можна зрабіць выснову, што ўласнік жылля абавязаны плаціць за вываз смецця. З другога боку, артыкул 18 Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» дае спажыўцу права пісьмова адмовіцца ад любой камунальнай паслугі. Праўда, для рэалізацыі гэтага права неабходна, каб была тэхнічная магчымасць для неаказання паслугі. Так, можна перакрыць падачу вады ці адключыць электрычнасць, а як быць са смеццем?

У пісьме Міністэрства ЖКГ ад 9 жніўня 2011 года даецца тлумачэнне, што ў спецыялізаваных службаў няма практычнай магчымасці адмовіць аднаму канкрэтнаму грамадзяніну ў выкарыстанні кантэйнераў для збору адходаў або смеццеправода. Іх ачыстка, уборка вядзецца незалежна ад чыйго-небудзь жадання і строга па графіку. Распрацаваны схемы абыходжання з камунальным смеццем, прадугледжана перыядычнасць яго вывазу спецтранспартам. У сувязі з гэтым паслуга носіць бесперапынны характар, не зважаючы на тое, ёсць смецце або яго няма ў таго ці іншага спажыўца. Значыць, і адмовіцца ад яе немагчыма. Што датычыць заключэння дагавору, то яго адсутнасць не вызваляе спажыўца ад платы за фактычна аказаныя асноўныя паслугі.

Мы можам канстатаваць, што АКС у адпаведнасці з зацверджаным графікам ажыццяўляе вываз смецця. У гэтым няма парушэнняў заканадаўства. Каб не даводзіць справу да суда, дырэктар АКС рэкамендуе вам аплаціць пратэрмінаваную запазычанасць. Тым больш, у некаторых выпадках, кіруючыся Указам Прэзідэнта ад 6 кастрычніка 2006 года № 604, набегшую пеню могуць спісаць. Да ведама, на даны момант тарыф за вываз цвёрдых бытавых адходаў складае 1,3965 рубля за аднаго зарэгістраванага ў месяц.

Да слова, за апошнія гады на Стаўбцоўшчыне вядзецца мэтанакіраваная работа па ўстаноўцы кантэйнераў для збору цвёрдых бытавых адходаў у сельскай мясцовасці. Кантэйнеры прызначаны для раздзельнага збору смецця – шкла, пластыку, пэт-бутэлек. Па заказе АКС металічныя кантэйнеры вырабляе мясцовая арганізацыя – Стаўбцоўская ПМК, ёй зроблены заказ на выраб яшчэ 360-ці кантэйнераў. Частка іх будзе ўстаноўлена і ў горадзе.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>