Прафсаюзы

Filed under: Нумары,Соцыум |

З РАЗГЛЯДАМ ПРАКТЫКІ

З удзелам старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктара Маліноўскага і начальніка аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Тарарай прайшло пасяджэнне прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

На парадку дня былі разгледжаны пытанні ходу выканання пагаднення паміж раённым выканаўчым камітэтам, наймальнікамі і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, ходу выканання комплекснай праграмы па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады прафсаюзнымі арганізацыямі і іх структурамі.

Былі рагледжданы планавыя арганізацыйныя пытанні, у ліку якіх і выбары новага саставу савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

З аналітычным дакладам па першых двух пытаннях выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў.

Было адзначана, што пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі сумесна з наймальнікамі распрацаваны і зацверджаны планы мерапрыемстваў па выкананні адзначаных дзяржаўных праграм. Унутраныя і знешнія рэсурсы сканцэнтраваны на на такіх прыярытэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця, як інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.

Сваю ролю прафсаюзы бачаць у забеспячэнні вытворча-тэхналагічнай, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, павышэнні якасці выпушчанай прадукцыі, энергазберажэнні, стварэнні належных умоў працы, недапушчэнні выпадкаў п’янства на вытворчасці, канструктыўным узаемадзеянні з наймальнікамі пры ўзнікненні эканамічных цяжкасцяў, захаванні рабочых месцаў, працаўладкаванні ці перанавучанні работнікаў, якія вызваляюцца.

 

ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РАЙСПАЖЫЎТАВАРЫСТВА – ЛЕПШАЯ

У нашым раёне быў аб’яўлены агляд-конкурс на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. На апошнім пасяджэнні прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў аб’яўлены вынікі конкурсу.

Лепшай прафсаюзнай арганізацыяй прызнана арганізацыя райспажыўтаварыства. Шэсць гадоў яе ўзначальвае Валянціна Ліпніцкая, якая працуе ў спажывецкім таварыстве вядучым інжынерам па ахове працы.

Другое месца прысуджана прафсаюзнай арганізацыі Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната, якую ўзначальвае Наталля Кузьміч, трэцяе – прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, старшынёю якой з’яўляецца Вольга Мішук.

Пераможцы атрымалі дыпломы і матэрыяльныя заахвочванні ў памеры 300, 200 і 100 рублёў.

За актыўны ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе заахвочвальныя дыпломы атрымалі: пярвічная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Стаўбцоўскі лясгас», якую ўзначальвае Валянціна Сахар, прафсаюзная арганізацыя раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшынёй якой з’яўляецца Валянціна Дубіцкая, прафсаюзная арганізацыя ААТ «Агранёманскі», якую ўзначальвае Марына Касматовіч.

Агляд-конкурс меў мэтай матывацыю членаў працоўных калектываў да актыўнага ўдзелу ў прафсаюзным жыцці, актыўнай жыццёвай пазіцыі, абароны іх працоўных правоў і сацыяльных гарантый, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі.

Лідары лепшых прафсаюзных арганізацый падзяліліся сваім вопытам перад удзельнікамі пасяджэння.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>