Фінал дзіцячага «Еўрабачання-2017″

Filed under: Культура,Нумары |

Прамую трансляцыю фіналу дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017″ са сталіцы Грузіі – Тбілісі – будуць весці «Беларусь 1″ і «Беларусь 24″

На сцэну «Алімпійскага палаца» 26 лістапада ў 18.00 выйдуць юныя таленты з 16 краін – удзельніц ЕВС: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Ірландыі, Італіі, Кіпра, Македоніі, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Украіны і Грузіі.

Як паведамлялася, Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс змяненні ў правілы дзіцячага «Еўрабачання-2017″. У бягучым годзе галасаванне будзе праходзіць у інтэрнэце, і беларусы змогуць падтрымаць удзельніка ад сваёй краіны на афіцыйным сайце конкурсу www.junioreurоvision.tv.

Галасаванне пачнецца ў пятніцу, 24 лістапада, а завершыцца перад пачаткам канцэрта – у нядзелю, 26 лістапада. Пасля выступлення ўсіх канкурсантаў аддаць свой голас можна будзе зноў, але толькі на працягу 15 хвілін.

Пераможца дзіцячага «Еўрабачання-2017″ будзе вызначаны па выніках рашэння прафесійнага журы і тэлегледачоў.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>