Расце попыт на фарэль

Filed under: Інвестпраект,Нумары |

У гэтым годзе на фарэлевым участку ААТ «Альба», які запрацаваў у нашым раёне з вясны 2016 года, запланавана атрымаць больш за 50 тон каштоўнай рыбы сямейства ласосевых. Попыт на яе расце з кожным месяцам.

Фарэлевая гаспадарка размешчана на рацэ Сула, і каштоўная рыба вырошчваецца ва ўстаноўках замкнутага водазабеспячэння пад кантролем спецыялістаў з выкарыстаннем спецыяльнага корму, які не ўтрымлівае фарбавальнікаў. У выніку, мяса стаўбцоўскай фарэлі, як і ў фарэлі ад еўрапейскіх вытворцаў, – белага колеру (яно бывае з крыху ружовым або жаўтаватым адценнем). Вада, у якой жыве рыба, кантралюецца па многіх важных параметрах: кісларод, тэмпература, кіслотнасць, утрыманне жалеза.

Рыбаводы працуюць над зніжэннем кошту прадукцыі, а таксама над тым, каб ажыццявіць заказ праекта для другой чаргі комплексу, дзе з’явіцца магчымасць паставіць яшчэ два такія ж модулі з аддзяленнем для вырошчвання малька. Сёння рыбапасадачны матэрыял «Альба» набывае ў Горацкім рыбапітомніку. Увасабленне планаў дазволіць давесці прадукцыйнасць фарэлевага ўчастка да 200 тон у год. Паралельна вядуцца работы адносна перапрацоўкі рыбы з далейшай вакуумнай упакоўкай, каб разбіраць яе на месцы і адпраўляць у гандаль у ахалоджаным выглядзе.    

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>