Здатнасць

Filed under: Культура,Нумары |

У ФІНАЛЕ ДЗІЦЯЧАГА «ЕЎРАБАЧАННЯ»

Хелена Мерааі ў фінале дзіцячага «Еўрабачання» выступіла на самым высокім узроўні. Такім меркаваннем падзялілася дырэктар Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Зорныя кветкі», дырэктар адукацыйна-прадзюсарскага цэнтра Наталля Скопец.

«Нумар быў адпрацаваны. І вакальная, і тэхнічная часткі былі падрыхтаваны на вышэйшым узроўні. Я як прафесіянал, як дырэктар міжнароднага праекта, як член Сусветнай асацыяцыі фестываляў (WAF) магу сказаць, што выступленне было дастойным», – сказала Наталля Скопец. Яна адзначыла, што па выніках галасавання паклоннікаў Хелена займала лідзіруючыя пазіцыі.

Фінал дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017″ прайшоў 26 лістапада ў Тбілісі. Прадстаўніца Беларусі Алена Мерааі з песняй «Я самая» заняла пятае месца. Гэта кампазіцыя аб тым, што кожны чалавек – сусвет, у кожнага ёсць мара, у якую трэба абавязкова верыць. Перамогу атрымала расіянка Паліна Багусевіч, выканаўшы песню з глыбокім сацыяльным пасылам Wings («Крылы»).

Усяго на сцэну «Алімпійскага палаца» выйшлі юныя таленты з 16 краін – удзельніц ЕВС: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Ірландыі, Італіі, Кіпра, Македоніі, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Украіны і гаспадыні цяперашняга конкурсу Грузіі.                 БелТА

 

МАЛЯЎНІЧАЯ ІТАЛІЯ

У рамках культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў «Марская Італія»: дні культуры Італіі ў Беларусі» ў сталічным цэнтры акіянаграфіі адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка.

Дзяцей з Беларусі, Расіі, Італіі сустракалі героі фільма «Піраты Карыбскага мора». Удзел у цырымоніі прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б’янка з жонкай, першы сакратар пасольства Італіі ў Мінску Уга Боні, кіраўнік італьянскай экспедыцыі Франка Рычы, дырэктар нацыянальнага музея Антарктыды ў Генуі Марыя Анжэла Марыа. З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Васіль Буткевіч, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму.

Дыпломы лаўрэатаў і падарункі ад пасольства атрымалі выхаванцы народнай студыі жывапісу «Раніца» Дар’я Лукша, Аляксандр Халюта, Алег Рослік. Дыпломамі адзначаны работы Алёны і Алесі Калкоўскіх, Камілы Сёмуха, Віялеты Копаць, Рыты Буцько, Веранікі Кураш, Аліны Калкоўскай.

Святлана КАЛКОЎСКАЯ,кіраўнік народнай студыі жывапісу «Раніца»

 

У СКАРБОНКАХ «ПРАСНІЦЫ»

Прэзентацыяй новага клуба майстроў народнай творчасці «Прасніца», які стаў працаваць пры Стаўбцоўскім раённым цэнтры народнай творчасці, стала адкрыццё выставы лялек у памяшканні адзначанай установы культуры.

Гэта цэлае багацце – прадстаўленая калекцыя лялек у выкананні адзінаццаці майстроў. Лялькі самыя розныя, з самых нечаканых дэкаратыўных матэрыялаў. Аўтарамі мастацкіх работ з’яўляюцца Таццяна Лазоўская, Ніна Малюшкіна, Святлана Шайнова, Ганна Мартыненка, Галіна Біюць, Наталля Пятроўская, Марына Халецкая, Святлана Калкоўская, Ірына Логвін, Аліна Халявінская.

Кіраўнік клуба майстроў народнай творчасці «Прасніца» Аліна Халявінская гаворыць, што пры магчымасці гэтая выстава будзе выязной. Запланавана, што яна пабудзе ў Старасвержанскім цэнтры культуры. А ў Стаўбцоўскім раённым цэнтры народнай творчасці яна будзе працаваць да канца года.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>