Пераможныя старты «Каласка»

Filed under: Нумары,Спорт |

Валейбалісты Дзераўнянскай ДЮСШ і Любкаўшчынскай СШ дастойна прадставілі не толькі Стаўбцоўшчыну, але і Мінскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Пераможны пачатак быў пакладзены ў Нясвіжы на занальным турніры ў праграме спартакіяды «Каласок» сярод дзяцей і юнацтва аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў. Каманда юнакоў нашага раёна ўзяла верх над сапернікамі з Нясвіжскага, Капыльскага, Уздзенскага і Клецкага раёнаў. Такім чынам, юныя валейбалісты выйшлі ў фінальную частку спаборніцтваў. Каманда дзяўчат ўступіла валейбалісткам з Клецкага раёна, заняла другое месца і не змагла прайсці далей.

Фінал абласной спартакіяды праходзіў у горадзе Маладзечна, шчаслівым для нашых спартсменаў. З добрым настроем, упэўнена атрымаўшы перамогі над камандамі Салігорскага, Маладзечанскага, Чэрвеньскага, Пухавіцкага раёнаў, калектыў валейбалістаў Стаўбцоўшчыны заняў першае месца і атрымаў права абараняць гонар Мінскай вобласці на рэспубліканскай спартакіядзе ў Баранавічах.

У мінулым годзе там жа нашы валейбалісты не змаглі стаць прызёрамі, спыніліся за крок ад п’едэстала, на чацвёртым месцы. Папрацавалі над памылкамі, і гэты год стаў больш удалым. У першай сустрэчы ва ўпартай барацьбе ўступілі пераможцам мінулагодняга турніру, якія, дарэчы, сталі чэмпіёнамі і сёлета, – камандзе Гродзенскай вобласці. Але ў астатніх сустрэчах, над камандамі Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей, дабіліся перамог. Такім чынам, каманда юнакоў Мінскай вобласці стала сярэбраным прызёрам рэспубліканскай спартакіяды. Гэта, несумненна, вялікі поспех.

За каманду Мінскай вобласці выступалі валейбалісты Дзераўнянскай ДЮСШ Арсеній Гаптар, Дзяніс Шаламоўскі, Уладзіслаў Шаламоўскі, Мікіта Салаўёў, Мікіта Шуцько, Юрый Бунчук і Любкаўшчынскай СШ – Алег Грыбоўскі, Дзмітрый Біёнчык. Рыхтавалі калектыў да гэтых спаборніцтваў Віктар Гаптар і Міхаіл Мамайка.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>