Купляйце стаўбцоўскае! Мясакансервавы – «Чэмпіён густу»

0212d

ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» названы сярод «Чэмпіёнаў густу» па выніках работы 23-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі-кірмашу «Прадэкспа-2017″, якая прайшла з 14 па 17 лістапада ў Мінску. Стаўбцоўскія вытворцы звярнулі на сябе ўвагу як падчас народнай дэгустацыі, так і экспертнай.

Сведчанне таму – заваяваны чатыры дыпломы прэстыжнай выстаўкі-кірмашу «Прадэкспа-2017″. Першае месца і Гран-пры прысуджаны камбінату за каўбасу вараную мясную ў натуральнай абалонцы вышэйшага гатунку «Эстонская класік» і, акрамя таго, два прызавыя месцы (2-е месца) у сваёй асартыментнай падгрупе былі аддадзены вытворцам за каўбасу салямі варана-вэнджаную вышэйшага гатунку «Сервелат фінскі» і прадукт са свініны сыравялены мясны «Паляндвіца славянская». Гонар атрымаць дыпломы выпаў прадстаўнікам прадпрыемства на выстаўцы-кірмашы – намесніку дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксандру Макарэвічу і начальніку аддзела збыту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Валянціне Бурдзейка.

Яны не сумняваюцца, што сакрэт поспеху стаўбцоўскай прадукцыі – у натуральным саставе, сучаснай прыгожай упакоўцы. Калектыў робіць яе з любоўю да сваіх пакупнікоў.

З клопатам пра сваіх пакупнікоў прадыктавана і тое, што камбінатам была арганізавана на мінулым тыдні чарговая дэгустацыя новых відаў прадукцыі. На гэты раз прымаў дэгустацыю фірменны магазін «Кумпячок», што на вуліцы Міру ў Стоўбцах. Магазін лічыцца адным з самых маладых сярод аб’ектаў фірменнай гандлёвай сеткі. Не толькі з-за таго, што адносна нядаўна быў адкрыты, а і таму, што сярод яго асноўных пакупнікоў – жыхары новага маладзёжнага мікрараёна райцэнтра.

Падчас дэгустацыі галоўны тэхнолаг прадпрыемства Наталля Падсадная і тэхнолаг каўбаснага цэха Вадзім Белавус прадставілі чатыры новыя віды прадукцыі. Пакуль пакупнікі рассмакоўвалі іх, тэхнолагі расказвалі пра асаблівасці навінак. Навінкі, дарэчы, ужо паступілі ў продаж, і цана на іх цалкам даступная.

«Рулет с печенью ароматный» на 80 працэнтаў складаецца з мяса галоў і на 20 працэнтаў – з печані. Выключна натуральны прадукт, які прыйдзецца даспадобы гурманам. Каўбаскі паўвэнджаныя вышэйшага гатунку «Охотничьи премиум» утрымліваюць у саставе пароўну свініны і ялавічыны (па 40 працэнтаў) і 20 працэнтаў мяса галоў. Дабаўлены эмульсія са шкуркі для павелічэння бялокутрымліваючых рэчываў, а таксама каляндра, часнок, мускатны арэх, чорны перац – для непаўторнага смаку. «Говядина сочная» – гэта бужаніна, якая вызначаецца выражанымі смакам і водарам за кошт падварвання і вэнджання. «Рулет по-белорусски» ўяўляе сочную свініну ў выглядзе дамашняга рулета.        

Пакупнікі ахвотна падыходзілі да стала з нарэзанымі далікатэсамі, задавалі спецыялістам свае пытанні. Кожны від прадукцыі таксама быў выстаўлены і цалкам, такімі апетытнымі кавалкамі, каб пакупнік мог бачыць яе на разрэзе.

Вынікі дэгустацыі падвяла Наталля Падсадная:

– Раз у квартал стараемся выязджаць з дэгустацыямі ў свае фірменныя магазіны, магазіны іншых раёнаў. Прадстаўляем пераважна новыя віды прадукцыі, каб яны не «згубіліся» ў агульным асартыменце. На вітрынах магазіна, як бачыце, вельмі шырокі выбар. У нашай рабоце на цяперашні момант каля 70 відаў каўбасных вырабаў і столькі ж – паўфабрыкатаў, каля 30 відаў кансерваў і паштэтаў. Людзям трэба даваць інфармацыю, тлумачыць, каб яны не баяліся купіць штосьці не тое, ведалі, як сэканоміць сямейны бюджэт. Водгукі ад дэгустацыі – станоўчыя. Паступаюць і прапановы. Будзем іх рэалізоўваць. Відавочна, што пакупнікі жадаюць набыць якасны натуральны прадукт. Спадзяёмся, што сёння змаглі зацікавіць іх сваёй новай прадукцыяй.

НА ЗДЫМКАХ: праводзяць дэгустацыю новых відаў прадукцыі галоўны тэхнолаг Наталля Падсадная і тэхнолаг Вадзім Белавус; магазін «Кумпячок» – адметны на вуліцы Міру ў Стоўбцах.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>