Многія беларускія санаторыі значна знізілі кошт пуцёвак на I квартал 2018 года

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

Многія беларускія санаторыі значна знізілі кошт пуцёвак на першы квартал 2018 года. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі дырэктар прыватнага навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» Марына Гнядая.

«Тым, хто плануе адпачыць, паправіць здароўе, варта звярнуць увагу на тое, што многія санаторыі значна знізілі цэны на пуцёўкі на I квартал 2018 года. У іх ліку санаторыі сістэмы «Белпрафсаюзкурорт», «Белаграздраўніца». Толькі адзінкавыя санаторыі павысілі цэны ў параўнанні з IV кварталам 2017 года», – адзначыла Марына Гнядая.

Паводле яе слоў, у апошнія гады назіраецца рост унутранага турызму. «Беларусы ўсё часцей праяўляюць цікавасць да нашых турысцкіх аб’ектаў. Гэта датычыць і навагодніх, калядных тураў. На гэты момант такія прапановы ёсць у 44 санаторыях, у іншых браніраванне ўжо закрыта. У кожным санаторыі арганізавана забаўляльная праграма, навагодні банкет. Некаторыя здраўніцы ўключаюць гэтыя паслугі ў кошт пуцёўкі. Што датычыць арганізацыі лячэння ў перыяд навагодніх свят, то ёсць аб’екты, у якіх медыкі будуць працаваць без выхадных», – расказала Марына Гнядая. Яна таксама адзначыла, што большасць санаторыяў адмовілася ад устанаўлення строгіх графікаў заездаў, якія цяпер магчымы з любой даты.

Беларускі тураператар ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», створаны ў 2007 годзе, спецыялізуецца на ўнутраным і ўязным турызме ў Беларусі.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>