Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

Жыльцы дома № 9 па вуліцы Сацыялістычнай у райцэнтры звяртаюць увагу на сваю праблему. Пад адным дахам гэтага дома жывуць некалькі гаспадароў, адпаведна, паміж імі падзелены і агарод. Участак аднаго з гаспадароў застаецца ў запушчаным стане, не абкошваецца, лісце з-пад ліпаў і клёнаў не прыбіраецца. Суседзям гэта стварае вялікія праблемы. Паколькі паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь актывізавалася дзейнасць па ліквідацыі такіх ачагоў беспарадку, звязаных з пустуючымі і закінутымі пабудовамі, жыхары дома № 9 спадзяюцца, што будуць прыняты адміністрацыйныя меры ў адносінах да гаспадара ўчастка, які стварае столькі праблем суседзям і далёка не ўпрыгожвае горад.

Рэдакцыя атрымала аператыўнае рэагаванне старшыні Шашкоўскага сельвыканкама Святланы Якаўлевай на пытанне неабходнасці ўпарадкавання дарог у Семенчыцах: «Мінскаблдарбуд-ДБУ № 135 паведаміў, што праведзена прафіляванне вуліц вёскі Семенчыцы. Правесці падсыпку іх гравійна-пясчанай сумессю ў 2017 годзе пакуль не прадастаўляецца магчымым па прычыне адсутнасці фінансавання на гэтыя мэты. Філіялам будзе ўнесена прапанова ў райвыканкам для ўключэння гэтых работ у план 2018 года».

Святлана Якаўлева даслала тлумачэнне жыхарам вёскі Старына наконт іх звароту ў рэдакцыю аб зносе помніка: «Помнік знаходзіўся на прыватнай тэрыторыі грамадзяніна І. В. Дзіскаўца і патрабаваў рамонту. Згодна з рашэннем райвыканкама ад 7 кастрычніка 2013 года «Аб дабаўленні спіса на мануменце помніка землякам у аг. Шашкі» напрыканцы мая 2017 года быў праведзены дэмантаж помніка. 4 мая 2017 года была ўстаноўлена гранітная пліта на мануменце помніка ў аг. Шашкі. На ёй размешчаны прозвішчы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і прозвішчы якіх былі ўпісаны на помніку ў в. Старына, а таксама дадаткова ўнесены прозвішчы загінуўшых воінаў-землякоў, якія, згодна з кнігай «Памяць. Стаўбцоўскі раён», не знайшлі свайго адлюстравання ні на адным з помнікаў воінам-землякам. Усяго ўнесена 25 прозвішчаў».

Рэдакцыя чакае аператыўнага рэагавання па пытанні добраўпарадкавання вуліцы Янкі Купалы ў райцэнтры ад дырэктара аб’яднання камунальных службаў, якому матэрыял быў накіраваны на рэагаванне з указаннем тэрмінаў адказу.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>