За здаровы лад жыцця

Filed under: Нумары,У райвыканкаме |

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта была заслухана і абмеркавана інфармацыя галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца» Святланы Глебка «Аб ходзе рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады.

Праграма накіравана на стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва, прапаганду здаровага ладу жыцця, развіццё і ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, павышэнне прэстыжу бацькоўства, скарачэнне ўзроўню смяротнасці і павелічэнне працягласці жыцця, стабілізацыі колькасці насельнітцва.

Святлана Здзіславаўна расказала, як рэалізуецца праграма ў бягучым годзе. Яна паведаміла, што на выкананне праграмы за 9 месяцаў 2017 года са сродкаў мясцовага бюджэту зрасходавана 8799558,82 рубля (дзяржпраграмай прадугледжана 12157171,14 рубля). Выкананне склала 72,3%. Прадугледжана выкананне ў 2017 г. 22 мэтавых паказчыкаў, 19 з якіх выкананы.

За 9 месяцаў 2017 г. у Стаўбцоўскім раёне нарадзіліся 344 немаўляці, што на 38 чалавек менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Памёр 541 чалавек (на 16 чалавек менш, чым у 2016 г.).

Сям’я і дзяцінства

З мэтай стабілізацыі нараджальнасці дзяржава праводзіць шмат мерапрыемстваў. Прадугледжана выплата 11 відаў дапамог. Найбольш значныя з іх: дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці – 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (1975,70 руб.), другога і наступных – 14 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (2765,98 руб.), а таксама штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці да трохгадовага ўзросту. Акрамя таго, шматдзетным сем’ям прызначаецца сямейны капітал. Аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года атрымалі 487 шматдзетных сем’яў (975 школьнікам па 35 рублёў).

Дзякуючы эфектыўнай падтрымцы дзяржавы колькасць шматдзетных сем’яў у параўнанні з 2015 годам павялічылася з 392 да 528.

У калектыўныя дагаворы многіх арганізацый раёна ўнесены дадатковыя меры сацыяльнай і матэрыяльнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.

Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў

УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых устаноў па фарміраванні здаровага ладу жыцця праведзена 18 акцый. Усім стаўбчанам запомніўся кірмаш здароўя, прысвечаны адкрыццю зоны, свабоднай ад курэння ў парку «Дружба народаў». Праведзена 15 круглых сталоў, 213 тэматычных мерапрыемстваў. Праводзіцца рэалізацыя мерапрыемстваў па ажыццяўленні праектаў «Налібакі – здаровы пасёлак», «Здаровы горад».

Спрыяе аздараўленню насельніцтва і функцыянаванне ФАКа. Для вучняў і іх бацькоў забяспечана магчымасць наведвання спартыўных залаў, басейна. Працягваецца работа клуба «Абаронца Айчыны» для вучняў, якія стаяць на розных відах уліку. Праводзяцца турзлёты, спартакіяды, велапрабегі і т. п.

У сувязі з праведзенымі мерапрыемствамі дасягнута зніжэнне смяротнасці з-за хвароб сістэмы кровазвароту на 20 выпадкаў. УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» забяспечана ўсім неабходным абсталяваннем для правядзення дыягностыкі і лячэння хвароб сістэмы кровазвароту, для ранняга выяўлення нядобраякасных новаўтварэнняў. У 2017 годзе на ранняй стадыі выяўлена 102 анказахворванні.

Па праграме «Папярэджанне і пераадольванне п’янства і алкагалізму» ўсе мерапрыемствы выкананы, але не дасягнуты мэтавы паказчык каэфіцыента смяротнасці ад атручэння алкаголем.

Вынікам рэалізацыі ў 2017 годзе мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы з’яўляецца зніжэнне агульнай смяротнасці насельніцтва, смяротнасці ў працаздольным узросце, паляпшэнне паказчыкаў здароўя шляхам фарміравання ў насельніцтва самазахавальных паводзін, зніжэнне развіцця негатыўных з’яў п’янства і алкагалізму, ВІЧ-інфекцыі, туберкулёзу.

Са справаздачамі па даным пытанні выступілі старшыня Старасвержанскага сельвыканкама Марына Таяноўская, дырэктар ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў» Валянціна Атрушкевіч. Старшыня Налібацкага сельвыканкама Аляксандр Пілінкевіч расказаў аб праекце «Налібакі – здаровы пасёлак» (чытайце № 89 за 29.11.2017 «Праменя»).

Падводзячы вынікі работы пасяджэння райвыканкама, выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Дзяніс Колясень адзначыў: «У раёне праводзіцца мэтанакіраваная работа па стварэнні ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва, прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё і ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў. Прадугледжваецца павышэнне якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя, а таксама аптымізацыі міграцыйных працэсаў…» Раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў канкрэтныя рашэнні па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2018 г.

Н. ЛЕАНІДАВА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>