У Беларусі будуць рэалізаваны праекты па стварэнні «вёскі будучага»

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

У Беларусі вызначаны аграгарадкі і пасёлкі для рэалізацыі пілотных праектаў па стварэнні «вёскі будучага», паведаміў сёння намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента.

«Падрыхтаваны тыпавыя праекты «вёскі будучага». У кожнай вобласці вызначаны аграгарадкі і пасёлкі, на аснове якіх будуць адпрацоўвацца пілотныя праекты. Думаю, што ў 2018 годзе юрыдычна гэта ўсё ўзаконім», – адзначыў віцэ-прэм’ер.

Міхаіл Русы ўдакладніў, што такія «вёскі будучага» будуць стварацца на базе аграгарадкоў. У якасці прыкладу, да чаго павінны імкнуцца такія вёскі, ён назваў аграгарадок Верцялішкі і вёску Копысь.

Віцэ-прэм’ер удакладніў, што Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва цяпер актыўна распрацоўвае канцэпцыю праекта. Ён звярнуў увагу, што жыхары сельскай мясцовасці павінны актыўней выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі. «Мы з Белаграпрамбанкам цяпер прадумваем праграму па стварэнні цэнтраў, дзе людзі змогуць навучыцца, напрыклад, аплачваць камунальныя паслугі праз інтэрнэт. Без інфармацыйных тэхналогій немагчыма», – падкрэсліў ён.

Гаворачы аб удасканаленні кадравай палітыкі і матывацыйных механізмаў у сельскай гаспадарцы, Міхаіл Русы закрануў і тэму заработнай платы. Ён расказаў, то за кошт рэалізуемых мерапрыемстваў па аптымізацыі колькасці работнікаў і забеспячэнні запланаванага ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці сярэднямесячная заработная плата ў снежні 2017 года чакаецца на ўзроўні Br700.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>