На шляху да сваёй прафесіі

0612a

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама арганізаваў сустрэчу маладых спецыялістаў, якія ў гэтым навучальным годзе заступілі на сваё першае месца работы пасля заканчэння педагагічных навучальных устаноў. Іх гасцінна прынялі ў сярэдняй школе № 2. На сустрэчу з 25-цю маладымі настаўнікамі прыбылі першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Апраніч, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Стонька і спецыялісты аддзела, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў, старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Сямён Юрчык.

Праграма сустрэчы была пабудавана так, каб маладыя спецыялісты мелі магчымасць задаць свае пытанні, акрэсліць праблемы, з якімі яны сутыкнуліся за гэтыя чатыры месяцы работы, і, вядома ж, падзяліцца радасцямі, уражаннямі ад самастойнай працы. На ўсе іх пытанні падчас адкрытага дыялогу па тэме «Малады педагог: перспектывы прафесійнага і асобаснага росту» кіраўнікамі дадзены адказы.

Праграма сустрэчы была пабудавана так, каб маладыя педагогі маглі наведаць урокі сваіх старэйшых калег, якія працуюць у СШ № 2. Гэта былі свайго роду майстар-класы, узоры правільна пабудаваных метадычна і творча выкананых урокаў. Вучэбныя заняткі для іх правялі настаўніца англійскай мовы першай кваліфікацыйнай катэгорыі Анастасія Зубкевіч, настаўніца гісторыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі Інга Жабчыц, настаўнік інфарматыкі першай кваліфікацыйнай катэгорыі Андрэй Тамілін, настаўніца хіміі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Таццяга Голікава. Педагог-псіхолаг Вольга Варачкіна падрыхтавала заняткі з элементамі трэнінгу «Уваходзіны ў педагагічную прафесію».

Старэйшыя калегі далі маладым настаўнікам наказ умела кіраваць сваім часам, каб у клопаце напружаных працоўных будняў знаходзіць час для сваіх захапленняў, для актыўнага адпачынку. Таццяна Апраніч падтрымала ініцыятыву ўдзельнікаў дыялогу аб правядзенні абласнога конкурсу «Малады спецыяліст», інтэлектуальнай гульні «Клуб вясёлых і знаходлівых» для маладых спецыялістаў.                                    

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>