Добры след у калектыве

Каля сарака ветэранаў працы ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», якія заслужылі права на заслужаны адпачынак, па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі. Без іх удзелу нельга ўявіць работу асноўных падраздзяленняў гэтага экспартаарыентаванага прадпрыемства. Яшчэ 42 чалавекі – гэта ветэраны, працоўнае жыццё якіх цесным чынам было звязана з камбінатам, і сёння можна сцвярджаць, што іх уклад паспрыяў паспяховаму будучаму прадпрыемства.

Сярод такіх ветэранаў – былыя майстры Софія Шчэцька, Кацярына Забаўская, Марыя Грыгаровіч, Ніна Каспяровіч, Ніна Захаранкава. Дарэчы, у кастрычніку Ніну Цімафееўну Захаранкаву віншавалі з 80-годдзем. Ветэран атрымала падарунак ад прафсаюзнага камітэта. Рабочымі ў цэхах і на ўчастках шчыравалі Ніна Ласюк, Марыя Чыж, Ірына Аўдзеева, Лідзія Сідорык, Людвіга Мысліцкая, муж і жонка Канстанцін і Людміла Ярашэвічы, сёстры Софія Сошка і Ірына Галіцкая, Тамара Валуева, Таццяна Макарэвіч, Ядвіга Ніжнік, прыёмшчык жывёлы Іван Шкляр. Бухгалтарскую службу прадстаўлялі Людміла Івашка, Галіна Валовіч, Ванда Алаева, Галіна Грыгарцэвіч, Тэрэса Карповіч. Людміла Барташэвіч займала пасаду галоўнага эканаміста і на працягу многіх гадоў вызначала стратэгію развіцця прадпрыемства.

Незабыўны след у гісторыі камбіната пакінулі начальнік вытворчай лабараторыі Ірына Гелейша, юрыст Галіна Канкаловіч. І, безумоўна, спецыяліст па кадрах Людміла Чурылава. Старажыл камбіната і вопытны «кадравік», яна была «адклікана» кіраўніцтвам на работу на перыяд дэкрэтнага адпачынку маладой супрацоўніцы. Людміла Міхайлаўна кожнага з названых ветэранаў ведае асабіста. Невыпадкова менавіта ёй даверылі ўзначаліць ветэранскую арганізацыю камбіната.

Перапрацоўшчыкі не так даўно адзначылі сваё прафесійнае свята, і яны па праву раздзяляюць атрыманыя дасягненні з былымі работнікамі. Ім, ветэранам, – моцнага здароўя, шчасця, даўгалецця – каб сустрэць разам у 2019 годзе 90-гадовы юбілей камбіната.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>