Не згубіць каштоўнасці ў сабе

Filed under: Нумары,Соцыум |

Прадстаўнікі Стаўбцоўскага благачыння пад кіраўніцтвам памочніка благачыннага па катэхізатарскай і адукацыйнай рабоце іерэя Генадзія Кійко прынялі ўдзел у Трэціх епархіяльных Ражджэственскіх чытаннях. Яны прайшлі ў Палацы культуры г. Маладзечна і былі прысвечаны актуальнай тэме «Маральныя каштоўнасці і будучае чалавецтва».

Прывітальным словам чытанні адкрыў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

На пленарным пасяджэнні з дакладам выступіў благачынны прыходаў Ракаўскай акругі, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Сяргей Лепін.

Затым удзельнікі чытанняў працавалі па секцыях «Духоўная спадчына: хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным свеце» і «Царкоўна-грамадскія адносіны: асноўныя тэндэнцыі і шляхі развіцця».

У чытаннях прынялі ўдзел свяшчэннаслужыцелі, прадстаўнікі свецкіх улад, педагогі – усе тыя, каму не абыякавы стан нашага грамадства, будучае нашай нацыі. Шмат увагі надавалася выхаванню падрастаючага пакалення, таму што ад іх стану душы будзе залежаць і будучае нашага грамадства. Удзельнікі Ражджэственскіх чытанняў былі аднадушныя ў думцы: важна кожнаму не згубіць духоўныя каштоўнасці ў самім сабе.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>