• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Конкурсы. Здатнасць

Filed under: Адукацыя,Нумары |

ВОДАР ФАРБЫ

Які ён, ваш народ, якая культурная спадчына вам засталася? Што вы хочаце захаваць для нашчадкаў? Якая ідэнтычнасть вашага народа? Вызначце лепшае, вызначце тое, што прадстаўляе ваш народ на працягу вякоў – вось такую ўмову да тэмы «Этнаграфічны строй і фальклорны танец майго народа» вызначылі арганізатары ХХІ Міжнароднага конкурсу юных мастацкіх талентаў «Водар фарбы» (Славенія).

Акрамя малюнка патрэбна было зрабіць апісанне назвы элементаў вопраткі, па якіх выпадках надзявалі строй і выконвалі танец. І ў студыі «Раніца» закіпела праца: вывучалі культуралагічныя даведнікі, матэрыялы па краязнаўстве і этнаграфіі. На мальбертах ажылі купальскія карагоды, вясновыя гуканні, вясельныя матывы…

Прашло паўгода, і вось добрая вестка прыйшла ў студыю. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Вадзім Грынюк за кампазіцыю «Полька «Весялуха». А да ўзнагароды – пісьмо падзякі.

У сталіцы Славеніі цяпер працуе выстава работ-пераможцаў. А ўсё ж, як прыемна, што сярод мноства работ юных мастакоў з 23 краін свету яскрава віруе «Полька» са Стоўбцаў!

Святлана КАЛКОЎСКАЯ,кіраўнік народнай студыі «Раніца»

 

З МАЛАДЗЁЖНЫМ АКЦЭНТАМ

У Салігорску прайшоў абласны фестываль КВЗ сярод працоўнай і студэнцкай моладзі «Маладзёжны акцэнт», удзел у якім сярод 16-ці камандаў прыняла і каманда моладзі нашага раёна.

Фестываль не першы год праводзіцца пад эгідай абласнога камітэта БРСМ, і ў ліку яго фаварытаў значыцца каманда стаўбчан «Кароткае замыканне». Сёлета з’явілася магчымасць узяць удзел у фестывалі зборнай камандзе з ліку настаўнікаў школ № 2 і № 3 райцэнтра (за што вялікая ўдзячнасць ад раённага камітэта БРСМ дырэктарам гэтых школ – Аксане Лось і Жанне Лысай). Сярод членаў каманды – педагог сацыяльны Ганна Багдановіч, настаўнікі англійскай мовы Кацярына Пічыц і Ксенія Багрэй, настаўнік рускай мовы і літаратуры Вольга Булаш. Дапамогу ім у падрыхтоўцы аказаў дасведчаны «кэвээншчык» з «Кароткага замыкання» Дзяніс Пашкевіч.

– Дзяўчаты стараліся і выступілі дастойна, – аналізуе першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Конкурс ацэньвалі вопытныя «кэвэншчыкі», яны ж вырашылі, што наша каманда павінна выступаць першай.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>