Кампанія па выбарах праходзіць спакойна

Filed under: Выборы - 2018,Нумары |

«Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна, звароты, якія паступаюць у ЦВК, датычаць растлумачэння заканадаўства», – паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам рэспубліканскага семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

На яе думку, у выбарчай кампаніі няма другарадных пытанняў, таму важна правесці навучанне людзей, якія будуць задзейнічаны ў арганізацыі маючых адбыцца выбараў. Лідзія Ярмошына нагадала, што дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп неабходна падаць па 14 снежня ўключна.

Як паведамлялася раней, тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца да 18 лютага. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>