Стаўбцоўшчына рыхтуецца да зімы

Filed under: Нумары,Раённыя навіны |

ЯК МЫ ГАТОВЫ ДА ЗІМОВЫХ ХАЛАДОЎ

З 1 па 31 снежня нацыянальны прафцэнтр праводзіць месячнік грамадскага кантролю за захаваннем тэмпературнага рэжыму на рабочых месцах.

Тэхнічныя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, раённае аб’яднанне прафсаюзаў праводзяць праверкі і рэйды, звяртаючы ўвагу на захаванне патрабаванняў заканадаўства пры рабоце ў складаных умовах надвор’я, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльным адзеннем і абуткам.

На пастаяннай аснове ў Федэрацыі прафсаюзаў працуе гарачая лінія, якая дазваляе аператыўна выяўляць недахопы і парушэнні захавання правілаў і нормаў аховы працы і своечасова прымаць рашэнні па іх ухіленні.

Любы працаўнік можа паведаміць аб парушэннях па тэлефоне (8-017) 203-90-48 з 08.30 да 10.30 і з 15.30 да 17.30, а таксама па тэлефонах раённага аб’яднання прафсаюзаў 7-34-73 і 8-029-574-81-42. Тэхнічныя інспектары працы гатовы выехаць на месца і праверыць інфармацыю, якая паступіла на гарачую лінію.

У Мінскай вобласці на працягу месячніка грамадскага кантролю за захаваннем тэмпературнага рэжыму на рабочых месцах тэхнічныя інспектары правядуць таксама рэйды на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Юрый ЛАРЫЧЭЎ,старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў

 

СНЕГ НЕ СХАВАЕ ХІБАЎ

Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі рэйд па вуліцах горада Стоўбцы. Нельга сцвярджаць, што на іх быў наведзены належны парадак.

Маршрут пралёг па вуліцах Сацыялістычнай, Першамайскай, Задвор’енскай, Ленінскай, Казлова, 17 Верасня, Танкістаў, Міру, Машынабудаўнікоў, Якуба Коласа, Гагарына, а таксама плошчы Леніна. Звернута ўвага і на стан парку «Дружба народаў», дзе апошнім часам шмат зроблена ў плане забеспячэння неабходнай інфраструктурай. Да прыкладу, устаноўлены дзіцячая гульнявая пляцоўка, фантан, вулічныя трэнажоры.

Асноўныя недахопы звязаны з тым, што на вуліцах не ўбраны пясок каля бардзюраў, апалае лісце засталося ляжаць на прылеглай тэрыторыі і зялёных зонах. У некаторых выпадках лісце згрэбена ў кучы, аднак своечасова не вывезена.

У сувязі з гэтым памочнік урача-гігіеніста Анастасія Карнеева адзначае:

– Сярод прадпрыемстваў і арганізацый, якія замацаваны за названымі вуліцамі згодна з распараджэннем райвыканкама, – Стаўбцоўскае МРА «Энерганагляд», філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, Стаўбцоўскі занальны вузел электрасувязі, раённы вузел паштовай сувязі, Стоўбцыгазбуд, мясакансервавы камбінат, Стаўбцоўскі філіял Гарадзейскага цукровага камбіната, аўтапарк № 17, рамонтна-механічныя майстэрні, электрасеткі, лясгас, РБУ, філіял ДБУ-29. Кожнаму суб’екту гаспадарання трэба знаходзіць магчымасць і наводзіць парадак.

Каб горад быў чыстым і дагледжаным, санітарнай службай ладзяцца маніторынгі і паўторныя праверкі.

 

НА ВУЛІЧНЫХ СВЯЦІЛЬНІКАХ

Ужо другі месяц работнікі раённых электрасетак вядуць работы па замене свяцільнікаў вулічнага асвятлення на энергазберагальныя.

– У Стоўбцах заменена 180 свяцільнікаў, неабходна замяніць яшчэ 500. Гэтыя работы плануецца выканаць на працягу снежня 2017 – студзеня 2018 года, – адзначае галоўны інжынер раённых электрасетак Віктар Пракаповіч.

Паводле папярэдніх даных, кожны новы свяцільнік у залежнасці ад магутнасці можа сэканоміць 50-100 Вт.

Акрамя таго, энергетыкамі ўстаноўлена на падстанцыях у розных населеных пунктах раёна каля 400 штук лічыльнікаў з аўтаматычным кіраваннем вулічнага асвятлення.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>