Ад сэрца да сэрца

Filed under: Культура,Нумары |

3 снежня – Дзень інвалідаў. У гэты дзень работнікі Шашкоўскага дома культуры Вера Калкоўская, Марыя Анісавец, Лідзія Кірыленка, Алена Явід не маглі не наведаць тых, каго не зламаў лёс і пэўныя акалічнасці, хто не страціў аптымізму і веры ў будучыню. З пажаданнямі здароўя, шчасця і дабра мы дарылі вершы і песні, а таксама цяпло сваёй душы Канстанціну Наско, Ірме Штаймец, Вользе Кніга, Васілю Стоньку, Марыі Стонька. Да глыбіні душы мы былі кранутыя тым, што, нягледзячы на свае дзевяноста чатыры гады, Марыя Ксавераўна спявала і падтанцоўвала разам з намі. Усім ім мы пажадалі, каб раніца была добрай, дзень – радасным, вечар – прыемным, ноч – спакойнай, а жыццё – доўгім. Родныя і блізкія дзякавалі нам за тое, што мы не пакінулі без увагі гэтых людзей у іх дзень.

Лідзія КІРЫЛЕНКА,мастацкі кіраўнік Шашкоўскага дома культуры

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>