• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Да навагодніх святаў

1312c

Вучні школ і наведвальнікі дзіцячых садоў раёна бываюць у пажарнай часці ў Стоўбцах і знаёмяцца з буднямі выратавальнікаў. І выратавальнікі прыходзяць да іх з рознымі конкурсамі і акцыямі.

Сумесная работа дазваляе вучыцца жыць бяспечна, даведвацца пра магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і пажарна-тэхнічнага ўзбраення, спрабаваць свае сілы на паласе псіхалагічнай падрыхтоўкі. Выратавальнікі гутараць з дзецьмі, знаёмяць іх з ілюстрацыйнымі матэрыяламі аб мерах бяспекі.

 

ХУТКА ЗАСВЕЦЯЦЬ ГІРЛЯНДЫ

У перыяд навагодне-ражджэственскіх святаў асаблівую актуальнасць маюць пытанні электрабяспекі.

З надыходам святаў у школьнікаў пачынаюцца зімовыя канікулы, таму бацькам і педагогам напярэдадні трэба правесці «ўрокі» элементарных правілаў карыстання электрапрыборамі, феерверкамі і іншымі святочнымі атрыбутамі. Агульная для ўсіх задача – каб свята прайшло не толькі весела, а і бяспечна.

Папярэджваем аб тым, што падчас святочных мерапрыемстваў у школах і дзіцячых садах, клубах і іншых установах абавязкова неабходна прызначыць асобу, адказную за бяспеку. Трэба прадугледзець дзяжурства электратэхнічнага персаналу. Для ўпрыгожвання ёлак можна выкарыстоўваць сертыфікаваныя гірлянды толькі заводскага вырабу, якія працуюць на паніжаным напружанні – 12,24 В.

Гірлянды нельга размяшчаць у аконных праёмах, побач з ацяпляльнымі батарэямі, у месцах, дзе існуе верагоднасць адначасовага судакранання іх з правадамі і заземленымі часткамі будынка (трубамі газаправода, ацяплення). У месцах адключэння гірляндаў і іншай святлотэхнічнай ілюмінацыі трэба забяспечыць устаноўку прыстасавання ахоўнага адключэння ў адпаведнасці з нагрузкай.

Каб пазбегнуць няшчаснага выпадку, забаронена прымяняць правады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй, пакідаць пад напружаннем неізаляваную электраправодку, завязваць і скручваць праводку і кабелі, прымяняць у якасці электрасетак тэлефонныя і радыёправады, а таксама самаробныя плаўкія ўстаўкі засцерагальнікаў («жучкі»).

У выпадку ўзнікнення пажару ў электрашафах электраабсталявання або электраправодках трэба адключыць уводнае прыстасаванне (аўтаматы, пакетны выключальнік, рубільнік) і тушыць пажар – для гэтага прыдатныя выключна пясок або вогнетушыцель.

Захоўвайце правілы электрабяспекі і пажарнай бяспекі, каб з добрым настроем сустрэць Новы год!    

Павел ГАЛАВАЧЭНКА,інспектар Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»,Віктар ЛІСОЎСКІ,інжынер інспекцыі наглядуі прафілактыкі райаддзелапа надзвычайных сітуацыях  

 

ПАМЯТАЙЦЕ ПРА БЯСПЕКУ ВАШЫХ БЛІЗКІХ

Прыйшла зіма. Асаблівая пара года: набліжаюцца ражджэственскія і навагоднія ўрачыстасці, святочная ілюмінацыя радуе погляд, падымае настрой. Час, калі пільную ўвагу трэба ўдзяліць родным і блізкім, бацькам, якія маюць патрэбу ў клопаце і дапамозе. Вельмі важна загадзя прыняць меры, накіраваныя на павышэнне пажарнай бяспекі ў дамах і кватэрах, дзе жывуць састарэлыя.

Адным з найбольш эфектыўных сродкаў, каб заўважыць загаранне, з’яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты невялікі прыбор, што працуе ад звычайнай батарэйкі, вельмі просты ва ўстаноўцы і эксплуатацыі. Ён рэагуе на адну з першых прыкмет пажару – задымленне, што дазваляе на пачатковай стадыі пажару прыступіць да яго тушэння. Рэагаваннем апавяшчальніка на дым з’яўляецца магутны гукавы сігнал, здольны разбудзіць нават чалавека, які вельмі моцна спіць, а значыць – выратаваць яго жыццё і маёмасць. Прыбор зусім не псуе інтэр’ера, мацуецца шрубамі на столі пакоя ці на сцяне на адлегласці 10-30 см ад столі, працуе ад батарэек тыпу «крона».

Апавяшчальнік дапаможа вам у крытычнай сітуацыі. Але лепш яе не дапускаць, няўхільна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Пры карыстанні пячным ацяпленнем не дапускайце перанакалу печы. Дымаходы павінны быць атынкаваны і пабелены, абавязкова належыць правесці іх ачыстку ад смецця, павуціння, наслаення сажы. Не пакідайце без нагляду печы, якія паляцца, а таксама не даручайце нагляд за імі малалетнім дзецям. Не размяшчайце паліва і іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы на перадтопачным лісце. Памер яго павінен складаць не менш як 50х70 см. Не прымяняйце для распальвання печы бензін, газу, дызельнае паліва і іншыя гаручыя вадкасці, якія лёгка загараюцца. Не выкарыстоўвайце вентыляцыйныя і газавыя каналы ў якасці дымаходаў.

Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць і электранагравальным прыборам. Не выкарыстоўвайце няспраўныя і саматужнага вырабу прыборы. Не дапускайце перагрузкі электрасеткі адначасовым уключэннем у яе некалькіх спажыўцоў току вялікай магутнасці. Не выкарыстоўвайце старую ці няспраўную электраправодку. Калі выходзіце з дому, адключыце ўсе электрапрыборы. Памятайце: бяспека вашых родных і блізкіх у вашых руках.

Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>