Сустрэчы

Filed under: Культура,Нумары |

1312f

БАГАЦЦЕ ПАЧУЦЦЯЎ

Ажыўлена было суботнім днём у Шашкоўскім сельскім доме культуры. Сабраліся жыхары аграгарадка Шашкі, пасёлка Нёман, калектыў торфабрыкетнага завода на чале з дырэктарам М. Ф. Камейшам, вучні школы, былі і стаўбчане. Разнастайныя мерапрыемствы праводзяцца ў культасветустанове, якую ўзначальвае А. І. Явід, а тут зацікавіла дзейства да народнага свята «Багач».

Арыгінальна аформленая сцэна, інтэр’ер, стылізаваны пад пакой сялянскай хаты. Сноп жыта, каравай, верашчака і бліны. А прыгажуня-гаспадынька і ветлівы гаспадар запрашаюць усіх павесяліцца і ў скокі пусціцца пад гукі акардэона В. М. Калкоўскай. А чаму б і не?

Усе прысутныя шчыра дзякавалі за цудоўную вечарыну, за творчую выставу, падрыхтаваную кіраўніком гуртка дэкаратыўнага мастацтва Г. П. Мартыненка. І дружна вырашылі правесці народнае свята ў каго-небудзь з аднавяскоўцаў.

Ніна ДУБОВІК

 

ЦЕПЛЫНЯ САРДЭЧНЫХ СУСТРЭЧ

У ДУК «Cтаўбцоўскі раённы цэнтр народнай творчасці», што ў вёсцы Яблынаўка, прайшло дабрачыннае мерапрыемства для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Глядзі на мяне як на роўнага».

Сустрэча ладзілася ў рамках праекта «Цеплыня сардэчных сустрэч» з удзелам загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Сяргея Есіса і хору «Родны кут» з творчай праграмай «Музыка нашых сэрцаў».

Прыязна віталі гасцей гаспадары. Фальклорны гурт «Яблынька» (кіраўнік – Ала Янская) выканаў песню «Калі ласка». Дырэктар цэнтра Марына Халецкая распавяла пра экспазіцыю «Беларуская хатка» і накірункі дзейнасці раённага Цэнтра народнай творчасці. Майстар Аліна Халявінская пазнаёміла з выставай лялек «Маленькая краіна вялікага чалавека». У бібліятэцы вітала ўсіх Тамара Кажамяка.

Потым слова ўзялі госці. Сяргей Есіс расказаў аб працы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, гуртках, якія працуюць пры аддзяленні, і, пры гэтым, запрасіў прыняць удзел у майстар-класе «Выцінанка». Хор «Родны кут» (кіраўнік – кампазітар і паэт Яўген Карпуць) аздобіў сустрэчу сваімі таленавітымі спевамі і дэкламацыямі вершаў і баек.

Супольным святам жыцця назваў мерапрыемства адзін з яго ўдзельнікаў. Яно засведчыла, што ўсё атрымаецца, калі за справу ўзяцца разам. Жыхары вёскі Яблынаўка доўга не разыходзіліся і не адпускалі артыстаў, шчыра дзякавалі і выказвалі свае ўражанні ад канцэрта і мерапрыемства. Раённы Цэнтр народнай творчасці падрыхтаваў падарункі для дзяўчынкі і адной з мясцовых жыхарак з абмежаванымі магчымасцямі. Хоць мы і не падобныя адзін на аднаго, аб’ядноўвае нас тое, што мы здольныя любіць, спачуваць, дапамагаць. А дзякуючы такім праектам, як «Глядзі на мяне як на роўнага», можам спазнаваць сябе і іншых.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>