З’езд вучоных Беларусі

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

ІІ З’езд вучоных Беларусі прайшоў 12-13 снежня ў Мінску. У ім прынялі ўдзел 2,6 тысячы чалавек.

Ключавым дакументам, які вынесены на II З’езд вучоных Беларусі, стаў праект стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018-2040″. У стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень па шэрагу напрамкаў. Стратэгія распрацавана вучонымі НАН Беларусі з улікам заўваг і прапаноў, што паступілі ад органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных. Мяркуецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 працэнты, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак – 30 працэнтаў у агульным аб’ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі – 10 працэнтаў. У агульным аб’ёме вытворчасці прампрадпрыемстваў 25 працэнтаў будзе займаць інавацыйная прадукцыя.

Стратэгія развіцця навукі павінна вывесці Беларусь на перадавыя пазіцыі навукова-тэхнічнага прагрэсу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, выступаючы на ІІ З’ездзе вучоных Беларусі. Ключавы дакумент павінен вызначаць дзяржаўную палітыку развіцця не толькі гэтай важнай сферы, але і ўсёй краіны, падкрэсліў Прэзідэнт.

«Беларусь уступае ў новы этап развіцця – перыяд пабудовы інтэлектуальнай эканомікі. Нам важна прадоўжыць рух наперад, абапіраючыся на надзейны фундамент, створаны за папярэднія гады, і набыты вопыт. Рэалізацыя намечаных задач дасць магчымасць палепшыць якасць жыцця насельніцтва, вывесці эканоміку Беларусі на больш высокі ўзровень, фарміруючы новыя фактары доўгатэрміновага эканамічнага росту. Мы забяспечым устойлівае збалансаванае развіццё нашай краіны за кошт спалучэння эфектыўнага дзяржаўнага кіравання, павышэння ролі навукі і адукацыі, узрастаючага інавацыйнага патэнцыялу», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>