• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Замест шматкроп’я – пазітыў

1612c

У Стоўбцах, як і паўсюдна на Міншчыне, прайшла маладзёжная акцыя «Дастукацца да нябёсаў», прыўрочаная да Сусветнага дня барацьбы са СНІД.

Яе ўдзельнікамі сталі вучні старшых класаў школ горада. Да іх далучыліся школьнікі, члены агітбрыгады, з Дзераўнянскай школы. Сцэнарый акцыі падрыхтавала рэжысёр народнага тэатра мініяцюр «Полымя» раённага Цэнтра культуры Марыя Манцывода.

– Каб «дастукацца» да свядомасці моладзі і папярэдзіць хваробу новага веку – СНІД, старшакласнікам былі паказаны тэматычныя сацыяльныя ролікі, прапанавалі паўдзельнічаць у віктарыне, раздалі інфармацыйныя матэрыялы і буклеты, – адзначае галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. У ліку арганізатараў акцыі выступілі таксама раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, аддзел адукацыі, спорту і турызму, раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, раённы камітэт БРСМ.

З увагай было ўспрынята выступленне маладых спецыялістаў, памочнікаў урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дар’і Макатун і Кацярыны Пачапко. Дзяўчаты прадставілі інфармацыйна-асветніцкі ролік на тэму ВІЧ/СНІД, з творчым запалам зрабілі да яго каментарый. Хвалюючым момантам для ўдзельнікаў акцыі сталі чырвоныя стужачкі – сімвал жыцця без ВІЧ, – якія раздалі валанцёры Чырвонага Крыжа і руху БРСМ «Добрае сэрца».

Вынікі акцыі падвяла старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Жаўняркевіч, а лепшым пацвярджэннем яе слоў стаў плакат «Няхай кожнае сэрца скажа, я выбіраю…». Шматкроп’е ў гэтым сказе дапоўнілі самі ўдзельнікі акцыі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>