Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістравана па раёне чатыры шлюбы, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Паліна Лаўрашчук, Анастасія Бохан, Ксенія Дзярандзеева, Уладзіслаў Лукашэвіч, Яўгенія Прывалава і Вікторыя Мазур.

Зямны шлях закончыўся для дзевяці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна.

Міліцыяй зарэгістравана 133 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 12 крымінальных спраў, у васьмі з іх устаноўлены падазроныя. З дома па вуліцы Мамантава ў Стоўбцах прапалі асабістыя дакументы. Крадзеж грошай зафіксаваны з тумбачкі ў бальнічнай палаце. У Дудках злодзей наведаўся ў два дачныя дамы. З кватэры ў Стоўбцах нецвярозы грамадзянін вынес мабільны тэлефон разам з зарадным прыстасаваннем.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены два адміністрацыйныя пратаколы ў адносінах да жыхароў г. Бярозаўка Лідскага раёна, якія ажыццяўлялі незаконнае паляванне з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбай ТОЗ-34 непадалёку ад вёскі Прудзішча. Матэрыялы накіраваны ў суд. Браканьерам пагражае штраф да 50 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй зброі і пазбаўленнем спецправа на паляванне.

Суд прыгаварыў 35-гадовага жыхара Горак да двух гадоў пазбаўлення волі, штрафу ў памеры 706 рублёў і вынес забарону займацца дзейнасцю, якая звязана з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў. Ён, раней неаднойчы судзімы, завалодаў чужым аўтамабілем і ўчыніў на ім паездку, прычым паўторна сеў за руль у стане алкагольнага ап’янення. 34-гадовы жыхар Наваколасава, які заявіў у міліцыю лжывае паведамленне – нібыта яго збіў брат, – аштрафаваны на 20 базавых велічынь.

ДАІ выявіла 174 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое п’яных вадзіцеляў і дзевяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 28 недысцыплінаваных пешаходаў. Зарэгістравана сем ДТЗ. На базе гімназіі № 1 г. Стоўбцы прайшоў семінар з удзелам супрацоўнікаў упраўлення ДАІ Мінскай вобласці, прысвечаны пытанням прафілактыкі ДТЗ з удзелам дзяцей.

«Хуткая» атрымала 208 выклікаў, пяць з іх было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>