Цяперашнія выбары дапамогуць з’яўленню новых асоб у беларускай палітыцы

Filed under: Выборы - 2018,Нумары |

У цяперашняй выбарчай кампаніі чакаецца ўдзел даволі вялікай колькасці кандыдатаў-індывідуалаў. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, які праходзіў у Віцебску.

Каментуючы звароты, якія зараз паступаюць у Цэнтральную камісію, Лідзія Ярмошына адзначыла, што яны ў сваёй большасці датычаць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Высвятляюцца нюансы дэкларавання маёмасці, выкарыстання сродкаў выбарчага фонду, вядзення агітацыі і г. д. «Усё гэта кажа аб тым, што ў нас уступае ў барацьбу даволі многа кандыдатаў-індывідуалаў. Таму што, як правіла, тыя, хто ідзе на выбары ад партыі, больш дасведчаныя аб такіх дэталях і пытаннях. Так што ў нас будуць нечаканыя асобы і з’явяцца новыя палітыкі. Грамадзяне, якія паўдзельнічаюць у выбарах», – сказала старшыня ЦВК.

У Мінску быў дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні працы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Вучоба праведзена ў Віцебску, Брэсце, аналагічныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Што датычыць этапаў выбарчай кампаніі, тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць абраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй прафесійнай дзейнасцю. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Мясцовыя выбары прызначаны на 18 лютага 2018 года.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>