У барацьбе са злачыннасцю

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі, адзначыў поспехі КДБ у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

«Прымаючы рашучыя дзеянні супраць эканамічных злачынстваў, супрацоўнікі КДБ заўсёды кіруюцца непахісным прынцыпам: прычынены ўрон дзяржаве павінен быць вернуты. Дзякуючы іх рабоце толькі за апошнія тры гады ў бюджэт пералічана Br250 млн, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Дасягнуты канкрэтныя вынікі па пытаннях харчовай бяспекі, энергетыкі, машынабудавання і шэрагу іншых галін».

Прэзідэнт падкрэсліў, што важная задача органаў дзяржбяспекі датычыць эканамічнага сектара. «Усе навуковыя сакрэты, найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, стратэгічныя аб’екты, такія як атамная станцыя, хімічныя прадпрыемствы краіны, павінны стаць прадметам пільнай увагі органаў дзяржбяспекі», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«У апошнія гады агульнымі намаганнямі кампетэнтных службаў карупцыю ўдалося ўтаймаваць. І гэта прызнаюць усе ў свеце. Аднак аб ліквідацыі негатыўных з’яў яшчэ гаварыць не даводзіцца, – адзначыў Прэзідэнт. – Хабарніцтва, крадзяжы, ценявая камерцыя і іншыя такія парушэнні закона па-ранейшаму ўяўляюць сабой вялікую небяспеку для краіны. Важнейшую ролю ў процістаянні гэтаму злу адыгрываюць органы дзяржбяспекі».

«Скажу прама. Гэтую ролю яны выконваюць значна эфектыўней, чым іншыя адпаведныя структуры дзяржавы, прызначаныя змагацца з гэтым злом», – заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэба прадоўжыць актыўную барацьбу з карупцыяй, усялякімі схемамі ўхілення суб’ектаў гаспадарання ад падаткаў, вывадам грашовых сродкаў за мяжу. «Вопыту ў гэтай справе камітэту не займаць. Напрыклад, у ходзе адной з аперацый яму ўдалося спыніць атрыманне буйнейшай у гісторыі краіны сумы хабараў на $5 млн. Прычым грошы былі арыштаваны і вернуты ў бюджэт», – сказаў ён.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>