Павышэнне якасці жыцця насельніцтва – галоўная мэта Савета дэпутатаў

Filed under: Нумары,Соцыум |

Месца і роля мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі» – такая тэма дня інфармавання, які пройдзе 21 снежня.

Мясцовае самакіраванне з’яўляецца адным з важнейшых складаемых беларускай дзяржаўнасці. Дэпутаты мясцовых Саветаў, працуючы ў цесным кантакце з органамі дзяржаўнай улады, аказваюць уплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, а галоўнае – вырашаюць канкрэтныя праблемы грамадзян.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка дакладна вызначыў прыярытэты дзейнасці народных выбраннікаў. «Дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, прыняць удзел у яго няпростых жыццёвых абставінах, выручыць, падтрымаць – у гэтым вышэйшае прызванне дэпутата».

Сістэма мясцовых Саветаў дэпутатаў у Рэспубліцы Беларусь складаецца з трох тэрытарыяльных узроўняў.

Да абласнога ўзроўню адносяцца абласныя і Мінскі гарадскі Саветы. Яны з’яўляюцца вышэйстаячымі адносна Саветаў базавага і пярвічнага тэрытарыяльных узроўняў. Саветы абласнога ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі на адпаведнай тэрыторыі забяспечваюць збалансаванасць бюджэтаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, рэгулююць парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Таксама яны аказваюць дзяржаўную падтрымку юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, вызначаюць меры сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, ветэранаў, інвалідаў і пажылых людзей і вырашаюць іншыя важныя пытанні жыццезабеспячэння ў рэгіёне.

Да базавага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённыя Саветы. У іх кампетэнцыі зацвярджэнне тэрытарыяльных планаў развіцця раёнаў, генеральных планаў гарадоў раённага падпарадкавання i іншых населеных пунктаў, гранічнага памеру доўгу органаў мясцовага кіравання і самакіравання на чарговы фінансавы год і інш.

Да пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія Саветы. Саветы пярвічнага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ўносяць у Савет і выканкам вышэйстаячага базавага ўзроўню прапановы па сацыяльнай абароне грамадзян, вылучаюць кандыдатаў у члены калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю гэтых органаў.

Саветы ажыццяўляюць свае функцыі праз сесіі, пастаянныя і часовыя камісіі і іншыя органы, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

На сесіях разглядаюцца пытанні фарміравання бюджэту і прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, кіравання дзяржаўнай маёмасцю, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, падаткаў і збораў, што залічваюцца ў мясцовы бюджэт, развіцця сістэмы аховы здароўя, дзяржаўнай падтрымкі арганізацый бытавых паслуг, спажывецкай кааперацыі, фінансавага аздараўлення суб’ектаў гаспадарання, падтрымкі ўласных падсобных гаспадарак і інш.

Важнейшым напрамкам дзейнасці органаў мясцовага самакіравання з’яўляецца работа з насельніцтвам. Сярод яе асноўных формаў – сельскія сходы, прыёмы грамадзян у населеных пунктах і працоўных калектывах, дні дэпутата і т. п.

Больш аператыўна і аб’ектыўна вырашаць праблемы і своечасова карэкціраваць дзейнасць мясцовых органаў улады дапамагае вывучэнне грамадскай думкі. Тут значную ролю мае работа са зваротамі грамадзян.

Яе стан рэгулярна разглядаецца на сесіях Саветаў дэпутатаў.

Сістэма органаў мясцовага самакіравання Стаўбцоўскага раёна ўключае раённы Савет дэпутатаў, 11 сельскіх Саветаў і органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Выбраны і працуюць 25 дэпутатаў раённага Савета і 121 дэпутат сельскіх Саветаў дэпутатаў. Органы тэрытарыяльнага самакіравання прадстаўляюць 139 старастаў.

За час работы дэпутатаў дваццаць сёмага склікання праведзена 41 сесія раённага Савета, на якіх разгледжана і прынята 168 пытанняў па найважнейшых напрамках развіцця нашага раёна. У тым ліку рашэнні па бюджэце, па рэгіянальных праграмах, па распараджэнні прыроднымі рэсурсамі, па кіраванні і распараджэнні ўласнасцю, па адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве і іншыя.

Дэпутатамі раённага Савета зацверджаны рэгіянальныя комплексныя мерапрыемствы для забеспячэння і рэалізацыі ў 2016-2020 гадах падпраграм Дзяржаўных праграм «Аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці», «Развіццё аграрнага комплексу», «Здароўе народа», «Будаўніцтва жылля», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў», «Культура Беларусі», «Развіццё фізічнай культуры і спорту».

Большасць пытанняў вырашана на месцы, тыя, што патрабуюць значных фінансавых затрат, знаходзяцца на разглядзе і кантролі ў раённым і сельскіх выканаўчых камітэтах.

Сістэмнасць у рабоце, пастаяннае інфармаванне жыхароў па пытаннях жыццядзейнасці раёна, асабістыя сустрэчы і гутаркі дэпутататў з людзьмі на вытворчасці і па месцы жыхарства, своечасовае вырашэнне праблем станоўча ўплываюць на настрой людзей, падымаюць аўтарытэт улады, узровень даверу да яе.

Для нашых грамадзян неад’емным з’яўляецца гарантаванае Канстытуцыяй краіны і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» права самім фарміраваць органы ўлады на месцах.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2017 г. № 410 у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на 18 лютага 2018 г. назначаны выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Для правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў створаны тэрытарыяльныя, акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі. У выніку выбарчай кампаніі будзе сфарміравана 1309 мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Поспех сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця беларускай дзяржавы шмат у чым залежыць ад мясцовых органаў самакіравання.

Падрыхтавана аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама паводле матэрыялаў Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>