• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Імідж газеты ствараюць чытачы

2012a

14-га снежня ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў апошні ў гэтым годзе дзень падпісчыка. Напярэдадні Ражджаства і Новага года ён вызначаўся шматлюднасцю і перадсвяточнай атмасферай.

Гарадское аддзяленне ўпрыгожваў навагодні рознакаляровы дожджык, заклікалі да сябе такі ж яркі стэнд са святочнымі паштоўкамі і адмысловая паштовая скрыня для збору заявак на пісьмы і падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі, вітрына з рознымі выданнямі, якія рэалізуюцца ў розніцу. Таксама ў ліку перадсвяточных клопатаў – своечасовае афармленне падпіскі на раённую газету «Прамень» і іншыя перыядычныя выданні. У дзень падпісчыка для зручнасці кліентаў аператар паштовай сувязі Ганна Стаяновіч працавала непасрэдна ў зале. З раніцы да яе выстраілася чарга жадаючых падпісацца на «Прамень» і, адпаведна, паўдзельнічаць у розыгрышы пяці бясплатных падпісак, пра што загадзя аб’явіла рэдакцыя.

Падобны розыгрыш «Праменя» стаў добрай традыцыяй, якая «высвечвае» імёны нашых чытачоў-шчасліўчыкаў. Многія ўдзельнікі дня падпісчыка – гэта падпісчыкі з вялікім стажам, якія любяць раённую газету і без яе не ўяўляюць сваё жыццё. Яны разважаюць так: з’явіўся інтэрнэт, у ім сёння сапраўды можна знайсці любую інфармацыю, але раённая газета застаецца па-за канкурэнцыяй, уся інфармацыя на яе старонках – па-свойму арыгінальная, якую больш нідзе не прачытаеш.

Трэба сказаць, што нашы падпісчыкі маюць рацыю. У раённай газеты таксама ёсць свой сайт у інтэрнэце, ён абнаўляецца і развіваецца, але поўны аб’ём інфармацыі з жыцця Стаўбцоўшчыны, свайго роднага краю і землякоў, можна знайсці выключна на газетных старонках. Каб атрымліваць газету, трэба падпісацца на квартал або адразу на паўгоддзе. Не выпадкова, што за адзін дзень падпісчыка на гарадскім аддзяленні паштовай сувязі аформілі падпіску на нашу газету 48 чалавек! У розыгрышы ўдзельнічаў кожны з 48-мі падпісных абанементаў. Заўсёды прыемны момант – пагутарыць з падпісчыкамі і пачуць пажаданні калектыву рэдакцыі газеты, «Праменю».

Паміж справай цікавімся ў аператара паштовай сувязі Ганны Стаяновіч і начальніка аддзялення Алены Груца: «Чым адметны гэты пераднавагодні дзень падпісчыка?»

– На пошце сёння шмат наведвальнікаў, – адзначаюць яе работнікі. – Людзі робяць плацяжы, купляюць навагоднія паштоўкі. Выбар вялікі. Многія адпраўляюць пажаданні з Ражджаством у суседнюю краіну – Расійскую Федэрацыю. Сярод пакупнікоў паштовак шмат прадпрыемстваў і арганізацый. Яны набываюць іх па некалькі дзясяткаў штук. Адпраўляем і атрымліваем шмат пасылак. Цяпер у іх – падарункі да святаў. Карыстаюцца попытам адпраўленні «1-шы клас» – пісьмо ў такім канверце прыярытэтнае, ідзе па прынцыпе «сёння на заўтра».

– Падпісчыкам вы падрыхтавалі сёння невялікія падарункі – часопісы з рэцэптамі, парадамі гаспадыням і дачнікам, для дзетак. Якія падпісныя выданні карысталіся сёння попытам?

– Акрамя «Праменя» выпісвалі газеты «Друг пенсионера», Советчица», «СБ. Беларусь сегодня» і іншыя. Прымалі дабрачынную падпіску для дзіцячых дамоў, інтэрнатных устаноў.

Называем імёны падпісчыкаў, якія ў выніку розыгрышу сталі ўладальнікамі бясплатнай квартальнай падпіскі на газету «Прамень»: Р. В. Лабун з вёскі Астравы і стаўбчане: А. І. Жыгалковіч (вуліца Цэнтральная, 3), Л. А. Корсак (вуліца Царука, 11), Л. П. Крывель (вуліца Свярдлова, 34), М. І. Станкевіч (вуліца Вечаркевіча). Віншуем! Кожнаму з нашых падпісчыкаў – вялікі дзякуй і шчаслівага новага года, спаўнення самых запаветных мараў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>