Дарыць дзецям радасць

2212c

Уважлівыя наведвальнікі магазіна «Дзіцячы свет» не маглі не заўважыць ёлку, упрыгожаную дзіцячымі паштоўкамі і іншай творчасцю іх рук. Ужо не першы год гэты магазін райцэнтра прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дары дабро – стань Дзедам Марозам». Як расказвае дырэктар магазіна Таіса Пляскач, мэта акцыі сабраць падарункі для дзяцей-сірот, для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іншых, хто аднесены да катэгорыі сацыяльна неабароненых.

Такія дзеці займаюцца ў сярэдняй школе № 2 г. Стоўбцы. 14 з іх падрыхтавалі свае вырабы для ёлкі навагодняй дабрачыннай акцыі. Кожны наведвальнік магазіна можа выбраць твор на гэтай ёлцы і адрасна зрабіць падарунак дзіцяці, якое яго падрыхтавала. У магазіне можна набыць любую рэч для падарунка аўтару малюнка ці іншай творчай работы.

Таіса Уладзіміраўна гаворыць, што ў мінулыя гады дабрачынцы даставілі вялікую радасць дзецям, купіўшы ім падарункі. І ў гэтым годзе дзеці чакаюць сюрпрызаў. Яны цікавяцца кожны дзень, ці звярнуў хто ўвагу на іх творчую работу.

Акцыя праходзіць з 1 па 31 снежня. Прадаўцы магазіна заклікаюць наведвальнікаў зрабіць добрую справу, якая вернецца для кожнага памножаным дабром. Гэта духоўны закон, які нязменны.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>