Новыя магутнасці – новыя рабочыя месцы

2312d

Нагодай для інтэрв’ю з дырэктарам СЗАТ «Агракамбінат «Колас» групы кампаній «Галерея вкуса» Аляксандрам Скрыпко паслужыла такая падзея – увод напрыканцы каляндарнага года двух дадатковых птушнікаў на вытворчым участку вырошчвання птушкі ў Любкаўшчыне. Ды і наогул, гэтае прадпрыемства, якое пастаўляе эксклюзіўную прадукцыю да святочнага стала, прыцягвае нашу ўвагу напярэдадні прыгожых зімовых святаў – Ражджаства Хрыстовага і Новага года.

– Аляксандр Пятровіч, усё ж пачнём з уводу новых аб’ектаў – гэта не толькі вытворчая падзея для вашай кампаніі, але і добры ўнёсак у эканоміку раёна. Як выглядае цяпер ваш вытворчы ўчастак вырошчвання сыравіны?

–             Не скрываю, для калектыву агракамбіната гэта вялікая радасць. Рашэнне аб будаўніцтве новых аб’ектаў – двух птушнікаў для вырошчання бройлераў – было прынята кіраўніцтвам кампаніі ў жніўні бягучага года. У кароткі тэрмін – за тры месяцы – нам удалося пабудаваць два птушнікі, ужо заселены кураняты-бройлеры. Будаўніцтва выканала мясцовая ПМК-233, з гэтай будаўнічаай арганізацыяй мы маем статункі, яна выйгравала тэндар і пры ўзвядзенні папярэдніх нашых магутнасцяў. Рашэнне аб будаўніцтве дадатковых птушнікаў было прадыктавана такімі вытворчымі абставінамі. Па той прычыне, што распачалі вырошчванне мяса качкі, мы згубілі некаторыя аб’ёмы вытворчасці мяса бройлераў. Прыйшло разуменне, падмацаванае рэальным станам спраў, што мы можам вырабляць і рэалізоўваць прадукцыі больш. Так і былі ўведзены дадатковыя аб’екты. Адзін новы птушнік,15-ы па ліку, здадзены ў эксплуатацыю перад прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, а другі, 16-ы, – 14 снежня. У абодва зрабілі пасадку па 40 тысяч куранят. Гэтыя новыя вытворчасці дадуць нам дадаткова ў год тысячу тон мяса бройлера. З уводам 15-га і 16-га птушнікаў мы прыйшлі да лагічнага завяршэння нашай вытворчай пляцоўкі ў Любкаўшчыне.

–             Аляксандр Пятровіч, чым яшчэ адметны для вашай кампаніі вытворчы год, які падыходзіць да завяршэння?

–             Мы праклалі сцяжынкі на расійскі і казахстанскі рынкі. Аб’ём экспарту прадукцыі павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам у тры разы. У свой час у кампаніі было прыняла стратэгічна выверанае рашэнне аб 100-працэнтнай перапрацоўцы вырашчанай сыравіны на ведамасным камбінаце, сырая прадукцыя пастаўляецца толькі ў фірменныя магазіны ўласнай розніцы. За год мы значна нарасцілі сваю прысутнасць на расійскім рынку, наладжана супрацоўніцтва з вядомымі федэральнымі гандлёвамі сеткамі. Адна з іх – «Вкус Вилл». Адметнасць яе ў тым, што тут стаўка робіцца на прадукты здаровага харчавання. Гэта буйная гандлёвая сетка, якая толькі ў Маскве і Маскоўскай вобласці налічвае больш за 360 фірменных магазінаў. І мы – першыя беларускія вытворцы, якія атрымалі доступ да прылаўкаў са сваёй прадукцыяй.

–             Зразумела, што выхад на расійскі рынак – няпростая задача. У Расійскай Федэрацыі дастаткова развіты свае вытворчасці, і з пасрэдным прадуктам канкурыраваць на гэтым рынку складана, нават немагчыма. Чым вы пакарылі расіян?

–             У 2017 годзе «Агракамбінат «Колас» паспяхова прайшоў сертыфікацыйны аўдыт сістэмы кіравання бяспекай харчовых прадуктаў па схеме FSSC 22000. Гэта сур’ёзны дакумент, выдадзены швейцаркім сертыфікацыйным цэнтрам. Такі сертыфікат на адпаведнасць стандартам сістэм менеджменту якасці і бяспекі маюць толькі некалькі прадпрыемстваў Беларусі. Гэта таксама паслужыла гарантам: для расійскіх кампаній наяўнасць такога міжнароднага сертыфікацыйнага дакумента не патрабавала дадатковага аўдыту тэхналагічнай забяспечанасці па якасці прадукцыі. На расійскі рынак мы ў першую чаргу выйшлі з прадукцыяй з мяса качкі. Гэта ўнікальны прадукт з пункту гледжання вытворчасці, трэба сказаць, што няпросты прадукт для нашых тэхнолагаў. Для магазінаў сеткі «Вкус вилл» пастаўляем вырабы з качкі – «Конфі-акарачкі», сыравэнджанае філе і іншыя. Створаны новы від прадукцыі – сыравэнджаныя каўбасы з качкі з ядомай цвіллю. Некалькі відаў прадукцыі – гэта экслюзіўныя тэхналагічныя распрацоўкі па запыце сеткі «Вкуса вилл», гэтая прадукцыя пастаўлецца толькі на прылаўкі адзначанай гандлёвай сеткі. Тавар прадстаўляе інтарэс у спажыўцоў, мы разумеем, што маем унікальную прадукцыю, якой няма ў іншых вытворцаў. Нямногія вытворцы мяса качкі дайшлі да вырабу гатовай прадукцыі. Па-ранейшаму спажыўцом запатрабавана прадукцыя для дзіцячага харчавання.

–             Аляксандр Пятровіч, чым вытворцы могуць парадаваць мясцовага пакупніка перад вялікімі святамі?

–             І ў мясцовых пакупнікоў ёсць інтарэс да новых прадуктаў з качкі. У вялікім асартыменце да святочнага стала на прылаўках фірменнага магазіна прадстаўлена ўся прадукцыя, так што ёсць выбар. Да ражджэственскага стала можна падаць засмажаную качку. Тушкі, у тым ліку і незамарожаныя, заўсёды ёсць у продажы.

–             Для жыхароў нашага невялікага горада цікавай будзе і інфармацыя аб новых рабочых месцах з уводам новых вытворчасцяў.

–             Так, мяне часта пытаюць, чаму ў раённай газете пастаянна прысутнічаюць аб’явы аб наборы супрацоўнікаў? З дапамогай газеты хацеў бы засведчыць, што набіраецца штат, таму што ствараюцца дадатковыя вытворчыя магутнасці. З уводам двух новых аб’ектаў створана 20 новых рабочых месцаў, для раёна гэта адчувальна. Нягледзячы на высокую аўтаматызацыю вытворчасці (птушнік, напрыклад, абслугоўвае толькі адзін! працаўнік), пастаянна ёсць попыт на новых працаўнікоў. Гэта звязана з ушчыльненнем графіку вытворчых аб’ектаў, якія працуюць у некалькі змен. Агракамбінат мае даволі высокі аб’ём вытворчасці. Гэты аб’ём мяса патрэбна аператыўна перапрацаваць – уся вырашчаная сыравіна перапрацоўваецца на ведамасным мясакамбінаце. Цяпер праводзіцца набор працаўнікоў у забойны цэх і цэх перапрацоўкі, цэхі будуць працаваць у рэжыме 26-27 дзён у месяц. Ёсць патрэба ў некалькіх саставах працаўнікоў для работы ў некалькі змен. Для эфектыўнага выкарыстання вытворчых магутнасцяў і мясакамбінат працуе ў некалькі вытворчых змен. Так што ідзе пастаянны набор працаўнікоў. На сучасны момант штат Агракамбіната налічвае 530 чалавек. Такой колькасці работнікаў па сіле выкананне сур’ёзных задач. Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць усіх працаўнікоў нашага Агракамбіната, нашых партнёраў, усіх жыхароў раёна з надыходзячым Новым 2018 годам і Ражджаством Хрыстовым з пажаданнямі дабра, міру, поспехаў, рэалізацыі задуманага!

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>