Лейтэнанты Барташэвічы

2312

Учарашнія курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь браты-блізняты Ян і Гжэгаж Барташэвічы летам бягучага года прыбылі на сваё першае месца самастойнай службы ў воінскую часць Наваколасава. Ян, ён старэйшы за брата на 15 мінут, назначаны інжынерам цэха стралковага ўзбраення. Гжэгаж займае пасаду намесніка начальніка ўлікова-аперацыйнага аддзела. Настрой у лейтэнантаў выдатны – на Ражджаство Хрыстова яны едуць дамоў – у аграгарадок Гіркі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У бацькоўскім доме збярэцца вялікая сям’я – чацвёра сыноў. Трое з іх ужо маюць свае сем’і. Два старэйшыя браты, так жа, як і бацькі, працуюць у сельскай гаспадарцы. Гжэгаж расказвае, што яны з братам у дзяцінстве вельмі любілі глядзець ваенныя фільмы, гэта абудзіла ў іх патрыятычныя пачуцці, сталі цікавіцца ваеннай прафесіяй і вырашылі стаць афіцэрамі. Ім так да твару ваенная форма!

Расказваюць, што на Ражджаство Хрыстова ў сям’і ёсць традыцыя пачынаць свята з наведвання імшы. Едуць на машыне за сем кіламетраў у касцёл, а потым збіраюцца за святочным сталом. Сям’я вельмі дружная. Ад старэйшых сыноў у бацькоў ёсць ужо дзве ўнучкі.

Асабліва прыўзняты настрой у Гжэгажа. Месяц назад ён жаніўся. Яго выбранніца вучыцца ў магістратуры ў Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве. Сустракаюцца ў выхадныя, ды і тое не ў кожныя – рэжым ваеннай службы, здараецца, не пакідае выхадных, калі даводзіцца заступаць у нарады. Ян таксама падумвае аб тым, што пара ствараць сям’ю. Яго падштурхоўвае да гэтага шчаслівы стан брата. Цяпер яны жывуць з Гжэгажам у адным пакоі ў інтэрнаце – Яну даводзіцца ўступаць сваё месца, калі прыязджае Ганна. Гжэгажу абяцаюць выдзеліць у хуткім часе асобнае жыллё. У Яна таксама ёсць на прыкмеце добрая дзяўчына.Так што надыходзячы год можа стаць для яго адметным у жыцці. Гэтага і пажадаем яму, і іншых шчаслівых падзей – абодвум.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку: (злева направа) лейтэнанты Гжэгаж і Ян Барташэвічы.    

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>