• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Пад эгідай выратавальнікаў

ПЕРАДНАВАГОДНІ ІНТЭРАКТЫЎ

Традыцыйны навагодні ажыятаж ахапіў ужо і дзяцей, і дарослых. Каб не разбурыць казачную атмасферу, праходзіць акцыя «Бяспечны Новы год».

Падчас яе выратавальнікі на чале з інспектарам Вольгай Салей пабывалі ў Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў і ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва». Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі як работнікі гэтых устаноў, так і іх падапечныя, наведвальнікі ўніверсітэта трэцяга ўзросту. З імі правялі традыцыйную інтэрактыўную гутарку пра асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. У «Школе бяспекі» прадстаўнік Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд» Віктар Шлапкоў нагадаў правілы карыстання піратэхнічнымі вырабамі, гірляндамі для навагодніх ёлак.

Акрамя таго, прысутныя вырашылі і самі на некаторы момант стаць выратавальнікамі – самыя актыўныя не адмовіліся прымераць баявое аддзенне, паспрабавалі карыстацца вогнетушыцелем і нават патушыць пажар. Усе атрымалі тэматычныя памяткі, а таксама салодкія падарункі.

Пр

 

АВАРЫЙНЫЯ ВЫПАДКІ НА ВАДЗЕ

З 22-га снежня ў сувязі з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі і ў мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах Мінскім аблвыканкамам уведзена забарона выхаду на лёд.

У рэспубліцы зафіксаваны выпадкі гібелі на вадаёмах рыбакоў-экстрэмалаў, здарылася15 транспартных аварыйных выпадкаў з удзелам маламерных суднаў, у якіх загінула дзевяць чалавек. Нягледзячы на гэта, асобныя суднаўладальнікі рызыкуюць сваімі жыццямі і жыццямі людзей, якіх бяруць з сабой у плаванне.

30 лістапада двое мужчын – жыхары Пінскага раёна – адправіліся на рыбалку на вадасховішча Пагост. Лоўлю рыбы ажыццяўлялі з лодкі «Казанка». Вядома, што ў момант рыбалкі на вадасховішчы была вялікая хваля. Не выключана, што лодка магла перакуліцца.

1 снежня на гэтым вадаёме вадалазы знайшлі цела аднаго з прапаўшых рыбакоў, 1956 года нараджэння. Яго цела ў выратавальным жылеце прыбіла да берага… Пошукі другога вынікаў не прынеслі. Яго выявілі толькі 12 снежня, калі прачэсвалі дно вадасховішча.

Як бачна, ёсць аб чым задумацца. Прычыны здарэнняў з маламернымі суднамі паўтараюцца з году ў год і звязаны з грубымі парушэннямі правіл карыстання маламернымі суднамі, у прыватнасці з адсутнасцю выратавальных камізэлек, выхадам на ваду пры неспрыяльных пагодных умовах, кіраваннем маламерным суднам у нецвярозым стане. Ці варта рызыкаваць жыццём?..

Андрэй ГРЫНЁК, дзяржаўны інспектар па маламерных суднах

Таццяна ТАРАСЕВІЧ,старшы інспектар РАНС

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>