• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Радасныя зімовыя канікулы

Filed under: Нумары,Увага - дзецям |

Зімовыя канікулы для дзяцей нашага раёна – радасныя і карысныя. З 26 па 31 снежня на базах школ, гімназіі працуюць сем аздараўленчых лагераў дзённага прабывання. Пуцёўкі ў іх атрымалі 275 дзяцей.

Датацыйныя сродкі на ўтрыманне дзяцей у гэтых лагерах складаюць на дзень 4 рублі 20 капеек на дзіця. Мінскім абласным упраўленнем па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні на гэтыя мэты выдзелена 6930 рублёў.

У першую чаргу пуцёўкамі забяспечаны дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем’яў, а таксама з апякунскіх і прыёмных, і дзеці, становішча якіх прызнана сацыяльна небяспечным.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак у лагерах арганізаваны разнастайныя заняткі па інтарэсах, распрацаваны гульнявыя і забаўляльныя мерапрыемствы. Праводзяцца і спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальныя гульні.

Раіса ЛАЗАР,вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>