• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Ражджэственскі званочак

Filed under: Нумары,Соцыум |

Апошняе ў 2017 годзе пасяджэнне ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту, на факультэце фінансавай граматнасці, прайшло на базе цэнтра банкаўскіх паслуг № 624 ААТ «ААБ Беларусбанк». На ім, асвечаным юбілейнай датай – 95-годдзем з дня ўтварэння Беларусбанка, з удзелам дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг Людмілы Стралкоўскай падводзіліся вынікі сумеснай работы і, адначасова, гучалі натхнёныя пажаданні на працяг супрацоўніцтва.  

Звычайныя заняткі з людзьмі пажылога ўзросту супрацоўнікі Беларусбанка праводзілі на працягу года ў тэрытарыяльным цэнтры. І гэта была цудоўная магчымасць набыць навыкі граматнага карыстальніка сучасных паслуг і прадуктаў банка.

– За мінулы год наведвальнікі ўніверсітэта трэцяга ўзросту даведаліся шмат новага пра дэпазіты, банкаўскія карткі. Работнікі банка далі ім практычны ўрок работы з інтэрнэт-банкінгам, – расказаў загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Сяргей Есіс.

На выніковым пасяджэнні Людміла Стралкоўская падзялілася інфармацыяй аб праектах развіцця Беларусбанка ў сферы сацыяльнай арыентаванасці. Кожнаму з прысутных супрацоўнікі банка ўручылі своеасаблівую папку кліента – з пакетам сучасных паслуг, якія можна атрымаць у Беларусбанку, а яшчэ – прылады для творчасці. І гэты падарунак невыпадковы. Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту славіцца сваімі творчымі знаходкамі. Вось і ражджэственская паштоўка, якая была падаравана ад аддзялення работнікам банка, – уласнай фантазіі і работы, выраблена ў гуртках дэкаратыўна-прыкладной творчасці пад кіраўніцтвам Таццяны Шаўчук і Людмілы Няверавай. Валанцёры цэнтра Рэгіна Хамо і Святлана Бабок выпеклі да гэтай сустрэчы дамашні пірог. Такім чынам, пасяджэнне прайшло сапраўды ў цёплай сяброўскай абстаноўцы, за кубачкам чаю.

Гэтымі днямі падагульняючая сустрэча прайшла і ў клубе «Гады – не бяда». Яе вядучай выступіла адна з актыўных удзельніц клуба – Мая Жалязняк. Прайшлі конкурсы і бяспройгрышная латарэя, выступіў хор «Родны кут», які парадаваў новымі песнямі. Кожнаму ўдзельніку ўручаны на памяць сімвалічныя ражджэственскія званочкі (яны таксама былі выраблены ў гуртках дэкаратыўна-прыкладной творчасці), якія будуць клікаць да добрых спраў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>