• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Рухаемся да новых вяршынь

3012l

– Вынікамі 2017 года задаволены, – сказаў дырэктар таварыства Уладзімір Жукаў. – Нашы працаўнікі поўнасцю выканалі пастаўленыя перад імі сёлета задачы, дасягнута неблагая прыбаўка ва ўсіх галінах вытворчасці.

На шасці фермах таварыства надоена больш за дзесяць тысяч тон малака. Перасягнуты шасцітысячны надой малака ад каровы. Рэалізавана перапрацоўшчыкам звыш дзевяці тысяч тон сыравіны, практычна ўся яна залічана гатункам «экстра». Тлустасць малака адна з самых высокіх – 3,81 працэнта. Рэнтабельнасць малака склала каля 40 працэнтаў. На вытворчых плошчах вырашчана каля тысячы тон мяса ялавічыны пры сярэднясутачных 700-грамовых прывагах жывёлы.

Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых разам з зернем кукурузы дасягнула 53,5 цэнтнера з гектара, рапсу намалочана 50,7 цэнтнера на круг. Цукровых буракоў сабрана па 550 цэнтнераў з гектара. Перавыкананы план па нарыхтоўцы ўсіх відаў травяных кармоў.

Радуе тое, што намаганнямі сумленных работнікаў павялічваюцца паказчыкі і мы паступова рухаемся да новых вяршынь. Для плённай працы ў раслінаводстве ў наяўнасці шлейф сучасных сельгасмашын і дыхтоўная рамонтная майстэрня. У жывёлагадоўлі праводзяцца рэканструкцыі для стварэння камфортных умоў утрымання жывёлы і паляпшэння ўмоў працы жывёлаводаў. Узведзены два новыя «клюшачнікі». Для якаснага захоўвання кармоў зманціравана шэсць сіласна-сянажных траншэй. Усё гэта спрыяе зладжанай і плённай працы.

Ад імя дырэкцыі і прафсаюзнага камітэта шчыра віншую калектыў з надыходзячымі светлымі і чаканымі зімовымі святамі – Новым годам і Ражджаством Хрыстовым. Жадаю моцнага здароўя, поспеху ва ўсіх справах, удачы, сямейнага дабрабыту, дабра і міру. Дзякуй усім за працу!

 

ВЫСОКІЯ ЎРАДЖАІ – З ГОДУ Ў ГОД

Намеснік дырэктара па раслінаводстве Іван Скварчэўскі (на здымку ў цэнтры) – у ліку самых тытулаваных аграномаў сярод спецыялістаў-аграрыяў гаспадарак раёна. Дзякуючы яго багатаму вопыту і неацэнным ведам агранёманцы з году ў год атрымліваюць высокія ўраджаі ўсіх сельгаскультур. І сёлетні год не стаў выключэннем. У падпарадкаванні галоўнага спецыяліста моцны касцяк механізатараў і вадзіцеляў, якія дастойна працуюць, прымнажаючы здабыткі. Аляксандр Фалюк (на здымку справа) звыш трыццаці гадоў рупіцца ў гаспадарцы. Сёлета Аляксандр Мікалаевіч дасягнуў на жніве высокага намалоту і разам з Іванам Іванавічам і сваімі калегамі прымаў удзел у абласным свяце «Дажынкі-2017″. Уладзімір Астахновіч не адно дзесяцігоддзе шчыруе вадзіцелем, а на перыяд уборачнай садзіцца на камбайн і паказвае прыклад у рабоце.

 

ГОД І СВЕТЛЫ, І ЎДАЛЫ

Арцёму Навіцкаму 2017 год запомніцца, як адзін з самых светлых і ўдалых: у снежні адбылася важная і чаканая для яго падзея – нарадзіўся сын. Арцём працуе ў таварыстве інжынерам-энергетыкам. Малады спецыяліст прыйшоў на працу ў гаспадарку паўтара года назад, пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Гаворыць, што з размеркаваннем яму пашанцавала. Задавальняюць і работа, і заработная плата.

Сям’я пакуль што не мае ўласнай кватэры, але ў бліжэйшым будучым спадзяецца яе пабудаваць. Ад наступнага года Арцём чакае толькі добрага, бо, паводле ўсходняга календара, гэта і яго год, і жонкі Аліны таксама – яны аднакласнікі. Да таго ж, чакаюцца новыя прыемныя падзеі – бацькі адзначаць свае жыццёвыя юбілеі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>