• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Падарункі ад дзіцячага фонду

Filed under: Нумары,Увага - дзецям |

060118c

Мінскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду застаецца верным добрай навагодняй традыцыі. Напярэдадні Новага года ў наш раён былі перададзены цацкі і шакаладкі для тых дзяцей, каму прыйшлося праходзіць стацыянарна лячэнне ў гэтыя святочныя навагоднія дні.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі і старшыня раённай арганізацыі Беларускага дзіцячага фонду Алена Гамза ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» з віншавальнымі словамі сустрэліся з дзецьмі, якія праходзяць лячэнне ў педыятрычным аддзяленні. Для маленькіх пацыентаў гэты візіт стаў прыемным сюрпрызам, сапраўдным цудам пад Новы год. І гэта суцешыла іх, усяліла добры настрой і радасць. Такі пазітыў і станоўчыя эмоцыі – добрыя спадарожнікі ў хуткім выздараўленні. У аддзяленні стаіць прыгажуня-ёлка, для патрэб маленькіх пацыентаў – выдатны мэбляваны пакой для гульняў. Ды і само аддзяленне пасля рамонту стварае пазітыў яркімі, прыгожымі, радаснымі колерамі. Прадстаўнікі райвыканкама і дабрачыннага фонду пажадалі дзеткам хуткага выздараўлення, медыцынскаму персаналу – спакойных рабочых будняў, здаровых дзяцей, бацькам – міру, спакою, утульнасці ў сем’ях.

Падарункі перададзены таксама дзецям, якія праходзяць лячэнне ў іншых стацыянарных аддзяленнях цэнтральнай раённай бальніцы.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>