Хрыстос нарадзіўся – слаўце!

Filed under: Лампада,Нумары |

Дарагія браты і сёстры!

«Христос родился – Бог воплотился…»

Гэтымі радаснымі словамі народных ражджэственскіх песнапенняў сардэчна вітаю ўсіх вас у дзень слаўнага Ражджаства Госпада Бога і Збаўцы нашага Іісуса Хрыста!

У гэты дзень радасная ўрачыстасць светлага і вялікага свята аб’ядноўвае ўсіх нас у духоўным перажыванні свяшчэннай падзеі Ражджаства Хрыстовага.

У гэтай, чаканай вякамі, найслаўнейшай і цуднай падзеі нараджэння на зямлі Сына Божага і Збавіцеля свету, чалавецтву адкрываецца найвялікшая любоў Божая да нас.

Мы схіляем калені нашага сэрца перад Богадзіцем Хрыстом, Які нарадзіўся ў яслях віфліемскіх і па найвялікшай Сваёй любові да рода чалавечага дзеля нас, людзей, дзеля нашага выратавання і будучага вечнага блажэнства, сышоў з нябёс. І ўсе, хто шчыра і цвёрда веруе, ведаюць гэта і пастаянна адчуваюць гэтую любоў Божую, якая шчодра абгортвае ўсіх людзей.

Аднак адчуць гэтую любоў усёю душою і ўсім сэрцам сваім магчыма, калі ты сам любіш Бога.

Без сапраўднай любові немагчыма з пакорай прыйсці і пакланіцца яслям, у якіх ляжала Богадзіця Хрыстос, як гэта зрабілі пастухі. Немагчыма без любові да Бога пакінуць усё і адправіцца ў далёкі шлях, указаны незвычайнаю зоркаю, якая вядзе да народжанага Цара Іўдзейскага, і прынесці Яму найкаштоўныя дары, як гэта зрабілі ўсходнія мудрацы.

Дай Бог усім нам, дарагія браты і сёстры, мець у сэрцы сваім сапраўдную любоў, якая б і да ясляў Нованароджанага Богадзіцяці прывяла нас, і навучыла б у духу ісціны Яму пакланяцца, праслаўляючы Яго Ражджаство.

Толькі чыстае і дасканалае пачуццё любові да Госпада можа свабодна пабудзіць нас прынесці Яму ў дар самае каштоўнае, што ёсць у нас, – само жыццё наша прысвяціць Богу, Творцу, грознаму Суддзі, Які ў падзеі Ражджаства з’яўляецца нам Дзіцем.

Гэтае прабыванне ў любові Божай дае чалавеку магчымасць па-сапраўднаму адчуць сябе шчаслівым ад блізкасці да яго Госпада і дапамагае ўвайсці ў радасць Ражджаства Хрыстовага, адкрыць сваё сэрца насустрач Хрысту і ўбачыць шлях, указаны Госпадам, які дапамагае наблізіцца да Яго: «Калі запаведзі мае захаваеце, будзеце ў любові Маёй» (Ін.15,10). Захаванне запаведзяў Божых – гэта шлях да зносін з Богам, шлях да новага жыцця з Ім і ў Ім, а ў гэтым сапраўднае шчасце хрысціяніна.

Нягледзячы на ўсю суровасць нашых будняў, на іх мітуслівасць і складанасць, заклікаю вас не падаць духам, але па слову апостала Паўла, любоўю служыць адзін аднаму, бо ўвесь закон заключаецца ў адным слове: «любі бліжняго свайго, як самога сябе» (Гал. 5, 14). Таму, «не будзем ганарыцца, адзін аднаго раздражняць, адзін аднаму зайздросціць» (Гал. 5, 26), але «пакуль ёсць час, будзем рабіць дабро ўсім…» (Гал. 6, 10).

У духу гэтай запаведзі апостала я сардэчна віншую са святам Ражджаства Хрыстовага і Новым годам усіх вас і заклікаю захоўваць мір у сэрцах сваіх, несці гэты мір людзям. Ад усёй душы жадаю вам не стамляцца ў справах дабра і памнажэнні любові. Духоўнага і цялеснага здароўя, дапамогі Божай, шчодрых Яго міласцей у вашых клопатах аб выратаванні душы і на ўсіх шляхах вашага зямнога жыцця.

Благачынны прыходаў Стаўбцоўскай акругі протаіерэй Аляксандр МАРЦІНЧЫК

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>