Як стаць знатаком

060118g

Дзе на Стаўбцоўшчыне працуюць найбольш эрудзіраваныя і крэатыўныя работнікі – паказаў калядны турнір інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод камандаў працоўнай моладзі. Па добрай традыцыі, такі інтэлектуальны паядынак праходзіць у нашым раёне напярэдадні Новага года ўжо восьмы год запар.

На гэты раз удзельнікамі турніру сталі пяць камандаў – «Шпількі» (педагогі школы № 2 г. Стоўбцы), «Педаль газу» (Стоўбцыгаз), «Кароткае замыканне» (Стаўбцоўскія электрычныя сеткі), «Прасцей простага» (цэнтральная раённая бальніца) і «Шпікачыкі» (Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат). Сустрэча праходзіла ў стыльна аздобленай святочнай зале піцэрыі «Гарадок».

Гэты турнір, як і ранейшыя, вылучаўся цікавымі пытаннямі і заданнямі ад кіраўніка інтэлектуальнага клуба «Эрудыт» Вольгі Трафімчук. Яна ж выступіла і вядучай. Прайсці трэба было праз тры туры: «Свая гульня», «Медыяазбука» і, уласна, бліц-конкурс «Што? Дзе? Калі?» з паўтара дзясяткам пытанняў. Для адказу на кожны з іх адводзілася ўсяго мінута. Аднак на цікавыя пытанні паступілі ад моладзі і не менш крэатыўныя адказы.

Найбольш балаў набрала каманда медыкаў «Прасцей простага», другое і трэцяе месцы заваявалі каманды энергетыкаў і газавікоў – «Кароткае замыканне» і «Педаль газу» адпаведна. Пераможцам і ўдзельнікам арганізатары турніру – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт БРСМ – уручылі дыпломы, падарункі. Варта адзначыць і капітанаў камандаў-пераможцаў – Мікалая Ланкевіча, Юрыя Дзёміна і Аляксандра Гайдука.

Дарэчы, начальнік аператыўна-дыспетчарскай службы Стаўбцоўскіх электрасетак Юрый Дзёмін узначальвае і каманду інтэлектуалаў, якая дастойна прадстаўляе Стаўбцоўшчыну на фестывалях і конкурсах рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.

НА ЗДЫМКАХ: капітан каманды энергетыкаў Юрый Дзёмін гуляе на турніры з першай гульні; самая інтэлектуальна моцная – каманда медыкаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>