Аўтар ражджэственскай паштоўкі

060118j

Напярэдадні навагодніх святаў выхаванка мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы Ілона Прыёмка была запрошана ў Пасольства Рэспублікі Польшчы ў Мінску для атрымання ўзнагарод як пераможца конкурсу ілюстратараў і аўтараў ражджэственскай паштоўкі.

Ілона Прыёмка паралельна з заняткамі ў агульнаадукацыйнай навучальнай установе вучыцца ў Школе польскай мовы ў Мінску, дзе і даведалася, што праводзіцца такі конкурс. Ён яе вельмі зацікавіў, таму што Ілона мае мэту стаць мастаком-ілюстратарам і шмат працуе, каб ажыццявіць гэтыя планы.

Ілона зрабіла ілюстрацыю да вершаванага твора польскага паэта Часлава Мілаша «Аповесць пра мак». Акрамя таго, стварыла ражджэственскую паштоўку. І адна, і другая работа таленавітай дзяўчыны ацэнены журы.

Падчас уручэння ўзнагарод Ілоне быў падораны насценны мастацкі каляндар з яе работай да верша і яе ражджэственская паштоўка. З 65 прадстаўленых на конкурс паштовак былі выбраны толькі чатыры, у ліку іх і паштоўка Ілоны Прыёмка. Яна будзе растыражыравана ў Польшчы.

Для Ілоны Прыёмка такі поспех – вялікі стымул раскрываць сябе ў здольнасцях ілюстратара. Адначасова – гэта прызнанне таленту яе педагога са школы мастацтваў Андрэя Зянько, які мае вялікі вопыт паспяховай падрыхтоўкі вучняў для здачы ўступных экзаменаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы мастацкага профілю.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>