Афіцыйна

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

БАЗАВАЯ ВЕЛІЧЫНЯ Ў БЕЛАРУСІ ПАВЫШАНА ДА BR24,5

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2018 года павышана да Br24,5. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2017 года нумар 997.

Раней базавая велічыня складала Br23, такім чынам, яна павялічваецца на Br1,5.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат.

Апошні раз базавая велічыня змянялася 1 студзеня 2017 года – тады яна павялічылася з Br21 да Br23.

 

МІНІМАЛЬНАЯ ЗАРПЛАТА ВЫРАСЛА

У Беларусі з 1 студзеня пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2017 года нумар 1022 месячная мінімальная заработная плата (МЗП) павялічваецца да Br305.

З 1 студзеня 2017 года месячная МЗП была ўстаноўлена ўрадам у памеры Br265.

Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную зарплату (месячную і пагадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Пры гэтым мінімальная зарплата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага рабочага часу.

Памер месячнай МЗП устанаўліваецца Саўмінам штогод з 1 студзеня. Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер, але не ніжэйшы за МЗП, устаноўленую ў адпаведнасці з законам. Месячная мінімальная зарплата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.                                 БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>