Навіны Міншчыны

У гэтым годзе працягнецца пераабсталяванне ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці. На чарзе пасля новых экіпажаў хуткай дапамогі абнаўленне транспарту брыгад інтэнсіўнай тэрапіі. У бліжэйшы час хуткая меддапамога вобласці пяройдзе на лічбавую радыёсувязь. Гэта дазволіць больш эфектыўна каардынаваць работу брыгад на месцах і мець сувязь з іншымі аператыўнымі службамі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

У Мінскай вобласці пашыраюць гандлёвую сетку. У гэтым годзе плануецца адкрыць больш за 40 аб’ектаў грамадскага харчавання. Прыярытэтнае развіццё атрымаюць тыя, што прадугледжваюць хуткае абслугоўванне. Сярод актуальных задач, якія стаяць у сферы грамадскага харчавання, – забеспячэнне на аб’ектах шырокага асартыменту прадукцыі ўласнай вытворчасці гарантаванай якасці, прадастаўленне высокага ўзроўню сэрвісу, а таксама захаванне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

Эксперыментальны беларускі электрамабіль, зроблены на базе седана Geely, ужо пастаўлены на ўлік у ДАІ. У планах вучоных – узяць для выпуску другога электрамабіля ўзор красовера беларуска-кітайскага сумеснага прадпрыемства «Белджы» ў Барысаўскім раёне. Цяпер НАН сумесна з Міністэрствам прамысловасці рыхтуе дарожную карту гэтага праекта.

У Старых Дарогах наладжваюць супрацоўніцтва з Кітаем. Першыя экспартна-імпартныя аперацыі з КНР пачалі праводзіць арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Актыўна вядзецца вывучэнне рынку і напрацоўка схем супрацоўніцтва. Дзве партыі піламатэрыялаў накіраваў у Кітай на рэалізацыю Старадарожскі доследны лясгас, бярозавага соку – садавіна-агароднінны завод, а мясцовая фабрыка па выпуску трыкатажу правяла запуск тканін.

У Фаніпалі з’явяцца но                выя жылыя комплексы. У прыватнасці, у раёне касцёла плануецца ўзвядзенне двух дзевяціпавярховых дамоў. Будаўніцтва яшчэ аднаго шматпавярховага дома плануецца і ў раёне вуліцы Міру. У перспектыве таксама разглядаецца ўзвядзенне дзевяціпавярховых дамоў на ўездзе ў горад з Мінска.

Паводле інфармацыісайта Мінаблвыканкама

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>