Прававыя прыёмы

Filed under: Нумары,Соцыум |

Напрыканцы 2017 года па ўсёй краіне прайшоў рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

Больш за сотню прававых інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў выехалі ў рэгіёны, каб аказаць бясплатную юрыдычную дапамогу па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў грамадзян.

Такая форма работы мае пэўныя перавагі ў параўнанні з юрыдычнай кансультацыяй традыцыйнага фармату. Прыёмы праходзяць непасрэдна на месцах, і грамадзянам аддаленых населеных пунктаў не патрэбна шмат часу, каб дабрацца да абласнога цэнтра ці сталіцы і пабываць на прыёме ў юрыста.

У 2017 годзе праведзена дзевяць такіх прафсаюзных прыёмаў. Прафсаюзнымі інспектарамі было прынята каля 4000 чалавек. Як паказвае практыка прафсаюзных прыёмаў, асноўная маса (64 працэнты) прыходзіцца на звароты па прававых пытаннях, якія закранаюць працоўную дзейнасць грамадзян. На другім месцы па актуальнасці з’яўляюцца пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства. На трэцім месцы па колькасці зваротаў – пытанні пенсійнага заканадаўства.

У нашым раёне за 2017 год было праведзена дзевяць прафсаюзных прыёмаў: у фізкультурна-аздараўленчым комплексе, РБУ, ПМК-233, ДРБУ № 135, філіяле Стаўбцоўскія электрычныя сеткі РУП «Мінскэнерга», ДЭУ-62, прадстаўніцтве Белдзяржстраха па Стаўбцоўскім раёне, аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аб’яднанні камунальных службаў, раённым аб’яднанні прафсаюзаў. На прыёмы звярнуліся 9 чалавек. Іх хвалявалі пытанні ўмоў працягнення ці спынення кантракту; дзялення працоўнага адпачынку на часткі; пры якіх умовах можна атрымаць грашовую кампенсацыю за нявыкарыстаны працоўны адпачынак; аплата бальнічнага лістка пры вытворчым траўматызме; затрымка выплаты і правільнасць налічэння страхавых кампенсацый у выніку дарожна-транспартнага здарэння Белкаапстрахам і іншыя. Можна прывесці такі прыклад. На адным з прадпрыемстваў нашага раёна чалавеку не выплацілі даплату за сумяшчэнне пасад, хоць загад аб сумяшчэнні быў. Пасля таго, як працаўнік звярнуўся на прыём, адбылася размова з кіраўніком згаданага прадпрыемства. Была склікана камісія па працоўных спрэчках, у выніку чалавеку была праведзена даплата.

З лістапада 2017 года ў шэрагу рэгіёнаў падчас прававых прыёмаў да прафсаюзных юрыстаў далучаюцца супрацоўнікі пракуратуры. Сумесная работа дазваляе найбольш аператыўна рэагаваць на пытанні і станоўча іх вырашаць, так як прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў і пракуратуры прама на месцы могуць абмеркаваць усе нюансы і вызначыць шляхі па абароне правоў працаўнікоў. Такі сумесны прыём грамадзян пракурорам нашага раёна і старшынёю раённага аб’яднання прафсаюзаў адбыўся ў снежні. Плануем працягнуць такую форму работы. Падставай для гэтага з’яўляецца і падпісанае Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў верасні 2017 года пагаднення аб узаемадзеянні. У рамках такога супрацоўніцтва ўжо праходзяць сумесныя мерапрыемствы па наглядзе і грамадскім кантролі за захаваннем заканадаўства аб працы, ахове працы, прыёмы грамадзян, а таксама абмен інфармацыяй па ўдасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі.

Толькі ў 2017 годзе прафсаюзнымі юрыстамі выяўлена больш за 30 тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў былі адноўлены на рабоце каля 100 чалавек. Па патрабаванні прававых інспектараў і прадстаўнікоў прафсаюзаў работнікам было вернута каля двух мільёнаў рублёў незаконна ўтрыманых ці нявыплачаных грашовых сум.

Юрый ЛАРЫЧЭЎ,старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>