Будзьма асцярожнымі!

МОЙ ДОМ – МАЯ КРЭПАСЦЬ

Ёсць адзіны гарантаваны спосаб перакрыць зладзеям доступ у сваё жыллё – устанавіць ахоўную сігналізацыю. Яе наяўнасць забяспечвае неадкладнае інфармаванне міліцыі аб пранікненні зламыснікаў у ваш дачны дом ці кватэру. Тут жа выязджае на месца здарэння група затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы. З моманту паступлення сігналу на пульт дзяжурнага да моманту прыезду групы праходзяць лічаныя мінуты.

Няпрошаныя госці заходзяць не толькі да багатых гаспадароў. Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь ідзе насустрач ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў і непаўналетнім вязням. Для іншых, няльготных катэгорый насельніцтва, паслугі аховы таксама даступныя.

Кошт устаноўкі абсталявання залежыць ад плошчы, планіроўкі і паверха кватэры ці дома. Галоўнае устройства – прыёмна-кантрольны прыбор – можа быць злучана з тэлефоннай лініяй або з радыёканалам ці GSM. Можна дадаткова ўстанавіць кнопку трывожнай сігналізацыі, а таксама кнопку пацвярджэння зняцця памяшкання з аховы ў месцы, якое схавана ад старонніх асоб, – у выпадку, калі злачынцы прымусяць адкрыць кватэру і разблакіраваць ахову. Існуюць датчыкі на адкрыццё дзвярэй і акон, разбіццё шкла, цеплавы рух.

Пры абсталяванні жылых дамоў, кватэр, дачаў, гаражоў і іншых памяшканняў грамадзян Дэпартамент аховы можа прадастаўляць растэрміноўку да шасці месяцаў па аплаце выкананых работ і ўстаноўленага абсталявання.

Калі вы хочаце адчуваць сябе ў поўнай бяспецы і зрабіць свой дом непрыступнай «крэпасцю», звяртайцеся ў Стаўбцоўскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Гайдука, 21 (будынак райаддзела міліцыі). Кантактныя тэлефоны: 5-16-30, 50-100 (кругласутачна).        

Аляксандр САЧУК,начальнік Стаўбцоўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

 

ГАДЗІНА ПАСАЖЫРА

У мэтах інфармавання насельніцтва аб мерах бяспекі на транспарце і мерах, якія прымаюцца па прафілактыцы правапарушэнняў, на чыгуначных станцыях Стоўбцы і Коласава прайшла акцыя «Гадзіна пасажыра».

Удзел у ёй узялі супрацоўнікі райаддзела міліцыі сумесна з работнікамі Беларускай чыгункі. Месцам правядзення акцыі былі выбраны не толькі памяшканні станцый, а і пасадачныя платформы.

Падчас акцыі на станцыях па гучнай сувязі гучала інфармацыя аб асноўных патрабаваннях да правозу багажу і парадку агляду грамадзян на аб’ектах транспарту, мерах бяспекі на транспарце. З пасажырамі праводзіліся гутаркі, ім былі раздадзены прафілактычныя лістоўкі. Кожны мог задаць пытанне, якое яго хвалюе, супрацоўніку міліцыі або чыгункі.

Юлія БЕЛАВУСАВА,начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі

 

ПАД ВЫГЛЯДАМ ПРАВЕРКІ

Дзве жанчыны, якія прадставіліся работніцамі энерганагляду, пад выглядам праверкі электралічыльніка трапілі ў дом 86-гадовай жыхаркі Ваўкавыска. Яны звязалі гаспадыню, забралі 1600 рублёў і зніклі. На шчасце, пацярпелай удалося вызваліцца і паведаміць пра здарэнне ў органы міліцыі.

Стаўбцоўскае МРА «Энерганагляд» звяртае ўвагу жыхароў раёна, што апошнім часам пачасціліся выпадкі падману, звязаныя з прапановай такіх паслуг, як замер напружання ў электрычнай сетцы, праверка правільнасці работы лічыльніка, замена аўтаматычных выключальнікаў. Махляры пасля нібыта «бясплатнага» агляду прапануюць на месцы заключыць дагавор на аказанне гэтых і іншых паслуг.

Нагадваем, што супрацоўнікі філіялаў Стаўбцоўскія электрычныя сеткі, «Энерганагляд» і «Энергазбыт» увогуле не практыкуюць заключэнне «на месцы» дагавораў на аказанне паслуг. Пры наведванні спажыўцоў электрычнай энергіі яны ў абавязковым парадку апрануты ў спецадзенне, пры сабе маюць службовае пасведчанне з фотаздымкам, зацверджанае пячаткай структурнага падраздзялення, якое выдала гэтае пасведчанне супрацоўніку.

Будзьце пільнымі і не дазваляйце сябе падманваць. Перш чым штосьці падпісваць, прасіце прад’явіць пасведчанне і ўважліва чытайце тое, што прапануюць падпісаць. Пры неабходнасці звяртайцеся ў праваахоўныя органы.    

 

ЛОЎКАЯ «НЯВЕСТА»

Раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў адносінах да жыхаркі г. Маладзечна У., 1964 года нараджэння, якая шляхам падману завалодала грашовымі сродкамі 78-гадовага стаўбчаніна.

Будучы ў доме пацярпелага, яна ўзяла грошы ў суме 500 долараў ЗША нібыта на пакупку білетаў для сумеснай паездкі на курорт. Махлярка не называла свайму новаму знаёмаму сапраўднае імя, а прадставілася выдуманым.

Лоўка «развёўшы» немаладога стаўбчаніна, яна праз некалькі месяцаў заявіла пра сябе ў адным з дачных дамоў садовага таварыства, размешчанага ў Мінскім раёне. Новай ахвярай таксама быў выбраны адзінокі мужчына, у яго яна ўкрала 907 рублёў і 100 долараў ЗША.

Як аказалася, крадзяжы для грамадзянкі У. даўно сталі нормай жыцця. За гэта яна была судзімая ў 2012 годзе судом Першамайскага раёна г. Мінска і прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалілася напрыканцы 2013 года, аднак належных высноў не зрабіла, на шлях выпраўлення не стала. Маючы не знятую і не пагашаную судзімасць, яна паўторна ўчыніла наўмыснае злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.  

Лоўкая «нявеста» ўзята пад варту, але няма гарантыі, што ў яе не засталіся на волі «сумленныя» паслядоўнікі.

 

АД НЕПАТУШАНАЙ ЦЫГАРЭТЫ…

У 2017 годзе на Стаўбцоўшчыне здарыліся 44 пажары, на іх загінулі трое чалавек. Адна з трагедый адбылася акурат у перадапошні дзень года.

Паведамленне аб загаранні жылога дома паступіла ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях 30-га снежня ў 02.22 з вёскі Дудкі. Пры прыбыцці першага падраздзялення гарэў дах дома. Прыкладна праз 40 мінут у адным з пакояў выратавальнікамі быў знойдзены труп яго гаспадара, 1971 года нараджэння. Агнём знішчана столевае перакрыцце дома на плошчы 10 м2, закураныя сцены і пашкоджаны дах. Як адзначае старшы інспектар Таццяна Тарасевіч, папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.  

Загінулы жыхар Дудак пражываў у бацькоўскім доме адзін, працаваў у ААТ «Шашкі». Дзве ранейшыя трагедыі на пажары адбыліся ў вёсках Слабада і Падзернае.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>