Падчас Каляд

Filed under: Культура,Нумары |

100118b

НАСТРОЙ, САТКАНЫ З ГУКАЎ МУЗЫКІ

Прыгожай традыцыяй у нашым горадзе стаў штогадовы ражджэственскі канцэрт, які рыхтуе калектыў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў – педагагічны і вучнёўскі разам. Нязменным рэжысёрам ражджэственскай праграмы з’яўляецца загадчыца тэатральнага аддзялення Вольга Навіцкая. Адметна, што вядучай святочнай праграмы выступіла педагог тэатральнага аддзялення Алёна Міцкевіч, былая вучаніца Вольгі Георгіеўны. Ды і сама Вольга Навіцкая – былая вучаніца Стабцоўскай школы мастацтваў. Яна працягвае сямейную дынастыю – выкладчыкам музыкі працуе тут яе матуля Людміла Хілімон.

Пачыналася гэтая выдатная традыцыя правядзеннем канцэрта ў актавай зале школы мастацтваў – невялікай, утульнай, і ражджэственская праграма вельмі ўпісвалася ў гэтую атмасферу. Апошнім часам ражджэственскі канцэрт выйшаў за рамкі школы. І праходзіць ён ужо ў вялікай зале раённага Цэнтра культуры. У гэтым годзе яна была перапоўненая – гэта надзвычай прыемная з’ява, таму што арганізатары ўсіх урачыстасцяў чакаюць, каб не было пустых месцаў. У канцэрце шмат нумароў выконвалі вучні, таму многім бацькам было прыемна паглядзець на таленты сыноў і дачушак.

Прыгожыя дэкарацыі залы, удала падабраны рэпертуар, настрой вядучай і ўдзельнікаў акунуў гледачоў у таямнічую атмасферу свя той ражджэственскай ночы. Гучалі скрыпкі, гітара, духавыя і народныя інструменты, яны стваралі ўтульнасць гэтага зімовага вечара. Было шмат харэаграфічных і тэатралізаваных пастановак, спявалі лепшыя салісты з ліку выкладчыкаў і вучняў, дарослыя і дзіцячыя ансамблі, чытальнікі апавядалі аб тым, што Ражджаство – гэта дзень, калі ў свет з любоўю ўвайшоў Іісус Хрыстос.

Прыемна было слухаць, як назаўтра многія дзяліліся ўражаннямі ад ражджэственскага канцэрта, ён пакінуў у душах чысціню, святло, дабро, любоў, чаго так не хапае ўсім нам у навакольным свеце.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

КАЛЯДНЫМ ВЕЧАРАМ

Прыемна быў уражаны і здзіўлены калядным вечарам, калі ў нашу сям’ю завіталі мясцовыя артысты – калектыў мастацкай самадзейнасці «Гарэзы» пад кіраўніцтвам дырэктара СДК Алены Явід. Пазналі адразу і Веру Калкоўскую, акампаніятара, якая так гарэзліва і ўмела звярталася да ўсіх, хто ў гэты вечар сабраўся да нас на святочную вячэру. І «цыганку», і «казу», і іншыя вясёлыя народныя вобразы ўвасаблялі і названыя вышэй дзяўчаты, і Лідзія Кірыленка, Марыя Анісавец. Хацелася разам пусціцца ў скокі.

У гэты дзень у маёй жонкі Алены Казіміраўны якраз быў дзень нараджэння. Таму гэта сапраўды прыдало святочнага настрою і запомніцца надоўга. З дасціпнымі жартамі, прыпеўкамі ў сцэнічных касцюмах наведалі «Гарэзы» многія сем’і. Хочацца выказаць ім удзячнасць.

Міхаіл Камейша, аг. Шашкі

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>