Сэрца Беларусі

Міншчына, ты сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці і не будзь у скрусе,

Міншчына, наш мілы край.

В. Жуковіч

Мінская вобласць, самая вялікая ў Рэспубліцы Беларусь, размешчана ў цэнтры краіны, мяжуе з пяццю абласцямі, займае тэрыторыю 40,2 тыс. кв. км. Тут жыве каля 1,5 мільёна чалавек (без уліку Мінска). На Міншчыне 20 гарадоў, 23 гарадскія пасёлкі, каля 5250 сельскіх населеных пунктаў. Найбуйнейшыя гарады вобласці: Мінск, Барысаў, Вілейка, Дзяржынск, Жодзіна, Маладзечна, Салігорск, Слуцк. Сталічная вобласць – гэта сапраўды сэрца Беларусі, бо тут сыходзяцца шляхі-дарогі з усіх канцоў рэспублікі. Яна задае тон жыцця ўсёй краіне. Тут адчуваецца пульс палітычнага жыцця дзяржавы. Тут нараджаюцца культурныя ініцыятывы, засяроджаны самы магутны навуковы, сельскагаспадарчы і прамысловы патэнцыял Беларусі.

Утворана Мінская вобласць 15 студзеня 1938 года, а змяненне яе адміністрацыйных межаў працягвалася амаль 30 гадоў.

Зараз у Мінскай вобласці 22 раёны. На тэрыторыі Мінскай вобласці ёсць узвышшы, балоты, рэкі, азёры, але найбольшую частку займаюць лясы і палі. Нездарма Міншчыну называюць жытніцай Беларусі.

А людзі якія на Міншчыне! Шмат вершаў і песень складзена пра наш край, шмат прамоўлена ўзвышаных слоў аб людзях, якія жывуць і працуюць тут, праслаўляючы гэтую зямлю.

Наш Стаўбцоўскі раён таксама шмат укладвае ў скарбонку Міншчыны, мацуе прэстыж, памнажае славу і стварае будучыню. У гэтым годзе Стоўбцам – 425 гадоў. Наш юбілей, справы, дасягненні мы таксама прысвячаем табе, Міншчына!

Прыгажэй, квітней ты з кожным новым маем,

Заставайся вечна маладой.

Родная старонка наша, дарагая,

Ты наш лёс, і песня, і спакой.

Са святам, Міншчына! З 80-годдзем цябе!

Нэлі АСТРЭЙКА, рэдактар газеты «Прамень», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>