Кніга жыцця ад ветэранаў

Filed under: Нумары,Соцыум |

130118

У раённай ветэранскай арганізацыі стала добрай традыцыяй ушаноўваць ветэранаў вайны і працы ў сувязі з іх жыццёвымі юбілеямі. Да рэалізацыі сваёй ініцыятывы прэзідыум савета ветэранаў далучае сельвыканкамы, тыя прадпрыемствы, установы, адкуль ветэраны выйшлі на заслужаны адпачынак. На гэтых хвалюючых сустрэчах гучаць словы павагі і ўдзячнасці, прызнання франтавых і працоўных заслуг, якія, безумоўна, паслужылі развіццю як нашага раёна, так і ў цэлым Мінскай вобласці і роднай рэспублікі.

Па лёсах такіх людзей Стаўбцоўшчыны, як ветэраны вайны Фёдар Каржанкоў, Анатоль Дзягель, Сямён Стома, Мікалай Мацюнін, Мікалай Кардаш, Міхаіл Валько, Героі Сацыялістычнай Працы Ганна Шчэцька і Зінаіда Ярашэвіч, ветэраны працы Уладзімір Пашковіч, Ніна Дубовік, Марыя Хлапіцкая, Уладзімір Несялоўскі, Аляксандра Зуб, Уладзімір Шчарбацэвіч і многія іншыя, можна вывучаць нашу гісторыю, чэрпаць мудрасць з напісанай імі кнігі жыцця. Іх асабістыя лёсы цесна пераплецены з лёсам роднага краю.

Нядаўна знамянальны юбілей адзначыў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іосіф Язвінскі. Чым не нагода сказаць Іосіфу Іосіфавічу тое, што ён заслужыў?!. А ў цэлым атрымаўся партрэт стваральніка, вобраз грамадзяніна і грамадскага актывіста, прыклад сапраўднага афіцэра. З віншаваннямі, граматамі і падарункамі прыйшлі да яго прадстаўнікі раённай выканаўчай улады, абласной арганізацыі ветэранаў, былыя калегі з раённага аддзела міліцыі, аднадумцы і проста сябры…

Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель перадаў Іосіфу Язвінскаму найлепшыя пажаданні з 75-годдзем ад членаў раённага выканаўчага камітэта і асабіста ад яго старшыні Юрыя Горлава. Намеснік старшыні абласной арганізацыі ветэранаў Рэгіна Кузьміч у сваім выступленні звярнула ўвагу на значнасць ветэранскага руху на Стаўбцоўшчыне, які Іосіф Язвінскі ўзначальвае працяглы перыяд – апошнія 13 гадоў.

На працягу некалькіх скліканняў старшыня Стаўбцоўскай раённай ветэранскай арганізацыі быў членам прэзідыума абласной арганізацыі ветэранаў.

Справы такіх людзей, як Іосіф Язвінскі, сапраўды здольны быць гонарам Міншчыны. Акурат на Міншчыне ён сцвердзіўся ў свой час і як прафесіянал.

– У трыццаць гадоў узначаліў Любанскі райаддзел міліцыі. Потым быў пераведзены ў Стаўбцоўскі РАУС. Калегі, якім давялося з ім працаваць, сцвярджаюць, што Іосіф Іосіфавіч – узор афіцэра, – падзяліўся начальнік райаддзела міліцыі Іван Мамайка.

Ад калег па міліцыі падзяка Іосіфу Язвінскаму прагучала яшчэ і за тое, што адрадзіў ветэранскі рух у райаддзеле. Кіраўніцтва РАУС заўсёды адчувала і цаніла яго падтрымку, прынцыповую пазіцыю і абвостранае пачуццё справядлівасці. Іван Мамайка ўручыў юбіляру Ганаровую грамату ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

Шмат цёплых слоў у адрас юбіляра прагучала ад старшыні раённага камітэта КПБ Ніны Дубовік, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Святланы Блашко, старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі райвыканкама Наталлі Лапко – усіх тых, з кім раённая ветэранская арганізацыя вядзе паўсядзённую сумесную работу.

Жыве ў грамадстве павага да ветэранаў, моладзь раўняецца на іх, таму і далей прымнажацца лепшым традыцыям ветэранскага руху.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ  

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>