І прыгожа, і даступна

Filed under: Гандаль,Нумары |

Новы каляндарны год для калектыву самай вялікай установы адукацыі раёна – сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы – пачаўся з вельмі прыемнай навіны: школа прызнана пераможцай раённага этапу абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» ў намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці». З гэтай нагоды мы запрашаем на інтэрв’ю дырэктара СШ № 3 Жанну Лысую.

–             Жанна Мікалаеўна, ваша ўстанова адукацыі не першы год мае такі высокі рэйтынг.

–             Так, у гэтым конкурсе мы выходзім пераможцамі ў раённым этапе ўжо чацвёрты раз. А ў 2013 і 2014 гадах былі прызнаны пераможцамі ў вобласці.

–             Якія важныя крытэрыі ўлічаны пры ацэнцы работы навучальнай установы?

– Іх нямала. Мы выгадна выглядаем па якасным складзе педагогаў. У нас 98 працэнтаў настаўнікаў маюць вышэйшую адукацыю, 75 працэнтаў з іх – з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі. 98,4 працэнта педагогаў у вучэбным і выхаваўчым працэсе выкарыстоўваюць камп’ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі. Школа добра забяспечана камп’ютарнай тэхнікай для вучэбных класаў. Паспяхова рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект па тэме: «Укараненне мадэлі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійнай адукацыі і дадатковай адукацыі, сям’і і соцыуму».

–             Вынік работы педагагічнага калектыву найбольш відавочны ў поспехах вучняў, і па гэтым паказчыку школа мае добры рэйтынг.

–             Так, можна прывесці некалькі яскравых лічбаў. Сярэдні бал нашых выпускнікоў на цэнтралізаваным тэсціраванні склаў 46,6 працэнта – гэта вышэй, чым сярэдні бал па раёне, і па многіх прадметах вышэй, чым сярэдні бал у вобласці. 12,8 працэнта выпускнікоў узнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі. У мінулым годзе шэсць нашых вучняў сталі пераможцамі трэцяга этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, два – заключнага этапу, адзін вучань атрымаў спецыяльны прыз міністра адукацыі. У гэтым годзе ў камандзе раёна ў ІІІ этапе рэспубліканскай аліміяды ўдзельнічаюць тры нашы вучні. Педагагічныя работнікі таксама прымаюць удзел у конкурсах, фестывалях, турнірах рознага ўзроўню і маюць пэўныя ўзнагароды.

–             Жанна Мікалаеўна, на працягу апошніх гадоў у вашай установе адукацыі ажыццяўляецца маштабная праграма капітальнага рамонту. Што ўжо зроблена, і што запланавана выканаць?

–             Згодна з праектам, капітальны рамонт падзелены на першы і другі пускавыя комплексы. Ужо выкананы вялікі аб’ём работ – умацаваны будынак, заменены вокны, дзверы. Вядзецца уцяпленне цагляных сцен, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Для гэтага выдзелены бюджэтныя сродкі – усяго па аб’екце «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы. Першы пускавы комплкекс» выкананы работы на суму 366 тысяч рублёў. Аднак установа адукацыі вялікі аб’ём работ праводзіць і за ўласныя сродкі. З 2015 года навучальная ўстанова знаходзіцца на самастойным балансе. Гэта дае нам магчымасць усе сэканомленыя сродкі выкарыстоўваць на ўмацаванне матэрыяльнай базы, што з’яўляецца адной з прыярытэтных задач. У 2017 годзе на гэтыя мэты выкарыстана звыш 81 тысячы рублёў. Устаноўка шклопакетаў і частковае ўцяпленне сцен далі вялікую эканомію сродкаў, якія скарыстаны для планавага рамонту. Мы маем неблагі паказчык па пазабюджэтнай дзейнасці – у мінулым годзе ён склаў 8,4 працэнта ад бюджэтнага фінансавання на навучальную ўстанову. У плане ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы мінулы год адметны тым, што вялікая ўвага была ўдзелена аснашчэнню харчблока. Куплены новая пліта (і ў папярэднім годзе таксама быў такі набытак), два халадзільнікі, вытворчыя сталы, посуд, мэбля, спецадзенне для 11 працаўнікоў харчблока. Важным набыткам для нас стаў таксама новы спортінвентар, мэбля і іншае.

–             Жанна Мікалаеўна, цяпер ідуць святочныя ражджэственскія дні. Хацелася б завяршыць інтэрв’ю пытаннем аб асаблівасцях святкавання прыгожых зімовых святаў у сярэдняй школе № 3.

–             У школе прайшлі навагоднія ранішнікі, прыгожая праграма была прапанавана дзецям, якія адпачывалі ў аздараўленчым лагеры падчас зімовых канікулаў. Як члену савета раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання «Белая Русь» мне прыемна, што была праведзена дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». У ходзе яе дзеці, якія патрабуюць асаблівага клопату, атрымалі падарункі ад «Белай Русі». Пачынаецца новая працоўная чвэрць. Мы спадзяёмся, што для нашых вучняў і настаўнікаў яна будзе выніковай на новыя поспехі і дасягненні.

 На здымку: радасць добрай навіны з дырэктарам СШ № 3 Жаннай Лысай падзяліла начальнік

аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Стонька.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>