З падарожжам у Снегаград

Зімовыя канікулы – самая вясёлая і цікавая пара. У Старасвержанскай сярэдняй школе па гульнёвым праекце працаваў аздараўленчы лагер «Падарожжа ў Снегаград». 30 навучэнцаў змаглі выдатна ў ім адпачыць. Вучні выраблялі навагоднія сняжынкі, стваралі віншавальныя паштоўкі, малявалі навагоднія ўзоры, пісалі пісьмы-жаданні Дзеду Марозу, канструявалі навагоднюю ёлачку-чараўніцу. Дзецям падабалася ўдзельнічаць у майстар-класах, падарожнічаць па краіне Снегаград. Любімым заняткам сталі спаборніцтвы па шахматах і шашках пад дэвізам «Гімнастыка для розуму».  

Вялікую зацікаўленасць і дапамогу ў ажыццяўленні праекта «Падарожжа ў Снегаград» і ў правядзенні мерапрыемстваў на зімовых канікулах , як заўсёды, аказалі работнікі Цэнтра культуры і школы мастацтваў аграгарадка Стары Свержань. Цікавую спартыўна-гульнёвую праграму «Навагодні Бум» падрыхтавалі Марына Рыштоўская, Андрэй Шыбко, Алена Гаранавіч. Дзеці аздараўленчага лагера пераапраналіся ў казачных герояў і выконвалі прапанаваныя вядучымі заданні. А затым была святочная дыскатэка.

Удзельнікі праекта падчас падарожжа вучыліся правілам бяспекі, прафілактыцы захворвання на грып разам з Алай Шыдлоўскай, Ганнай Аляшкевіч, Вольгай Салей, Міхаілам Азановічам і Ільёй Рыбаком. Напярэдадні Новага года адбылася агульнашкольная канферэцыя, якая падвяла вынікі работы школы за 2017 каляндарны год. Для бацькоў дзеці падрыхтавалі святочную навагоднюю праграму пад кіраўніцтвам Марыны Рыштоўскай і Надзеі Зубовіч.

Людміла ВАЙДЗІЛЕВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Старасвержанскай СШ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>