Чэмпіён патрулюе райцэнтр

Filed under: Міліцэйскі веснік,Нумары |

У міліцыянера аддзялення патрульна-паставой службы Яўгена Каршакова, які прыйшоў на службу ў чэрвені 2013 года, ужо ёсць званне – лепшага маладога супрацоўніка міліцыі Мінскай вобласці.

20-гадовы Яўген разам з шасцю сваімі калегамі, якія таксама нясуць першы год службы, браў удзел у сустрэчы, наладжанай упраўленнем унутраных спраў Мінаблвыканкама. Сустрэча прайшла ў цёплых абставінах, і з яе малодшы сяржант міліцыі Яўген Каршакоў вярнуўся з падзякай. Фізічна развіты і мэтанакіраваны, ён вызначыўся яшчэ курсантам падчас першапачатковай падрыхтоўкі ў Вучэбным цэнтры МУС Рэспублікі Беларусь, а ў лютым 2014 года заявіў пра сябе на чэмпіянаце УУС Мінаблвыканкама па рукапашным боі. На чэмпіянаце Яўген заняў першае месца!

Што можна сказаць пра «чэмпіёна»? Ён займаецца спортам, завочна вучыцца ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Прававодства»  і, безумоўна, патрулюе наш горад.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>