Стаць дастойнай зменай

Filed under: Міліцэйскі веснік,Нумары |

Ужо пяць кандыдатаў на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – адзінаццацікласнікі Заямнаўскай і Дзераўнянскай школ, школы № 3 горада Стоўбцы – пачалі праходжанне медыцынскай камісіі.

– Гэта вучні, якія выказалі жаданне паступаць у Акадэмію МУС або Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. Абедзве ўстановы даюць вышэйшую адукацыю. Больш таго, у Магілёўскі вышэйшы каледж у 2014 годзе ўпершыню аб’яўлены набор сярод дзяўчат. Тэрмін навучання ў ВНУ скарочаны на год і складае чатыры гады, – зазначае старшы інспектар групы кадраў райаддзела міліцыі Ала Сцефановіч. – Фарміраванне асабістых спраў кандыдатаў на паступленне ў гэтыя ВНУ працягнецца да 15 красавіка, таму ў жадаючых яшчэ ёсць магчымасць звярнуцца ў РАУС (тэл. 5-52-99).

Асноўныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да кандыдатаў, – адсутнасць прыцягненняў да адміністрацыйнай адказнасці і адпаведны стан здароўя, які вызначаецца спецыялістамі Цэнтральнай ваенна-ўрачэбнай камісіі ў Мінску.   

Як пацвярджае мінулагодняя практыка, усе, хто не асекся на «медыцынскім» выпрабаванні, у далейшым паспяхова здалі ўступныя экзамены.  Пасля вучобы  гарантавана месца працы. Як правіла, выпускнікі, нашы землякі, вяртаюцца ў свой райаддзел. Кожны трэці яго супрацоўнік прайшоў падобным прафесійным шляхам, пачынаючы ў свой час з кандыдата на паступленне.

Цікавы прыклад зваротнай сувязі паказала Дзераўнянская школа. У сцены роднай школы былі запрошаны леташнія выпускнікі, цяперашнія курсанты Акадэміі МУС. Яны адказалі на ўсе пытанні равеснікаў. На даны момант у райаддзеле міліцыі праходзіць практыку  выпускнік Акадэміі МУС Андрэй Кутас. Курсант таксама гатовы падзяліцца сваім досведам са школьнікамі і іх бацькамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>